На кірмашы пройдзе акцыя “Самы танны тавар”

Апошнім часам у Віцебску ўжо сталі традыцыйнымі кірмашы, якія ладзяць гарадскія ўлады кожныя выходныя на плошчы Свабоды. Але кірмаш, што адбудзецца ў суботу, 28 сакавіка, стане не зусім звычайным – на ім можна будзе набыць тавары па зніжаных коштах.Прадпрыемствы прамысловасці, сельскай гаспадаркі і спажыўкааперацыі прапануюць увазе пакупнікоў адзенне, абутак і прадукты харчавання. Віцебскі канцэрн “Мяса-малочныя прадукты” і “Віцебскхлебпрам” правядуць на кірмашы акцыю “Самы танны тавар”. Кірмаш-распродаж будзе працаваць з 9 да 15 гадзін.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ