Заўзятараў ФК “Віцебск” пазнаёмілі са старшым трэнерам А.Зыгмантовічам

Вядомага беларускага футбаліста Андрэя Зыгмантовіча прадставілі заўзятарам ФК “Віцебск” у якасці старшага трэнера каманды. Знаёмства адбылося 26 сакавіка на традыцыйнай перадсезоннай сустрэчы з прыхільнікамі мясцовага футбольнага клуба.Майстар спорта міжнароднага класа Андрэй Зыгмантовіч выступаў у 1980-х гадах у чэмпіянаце СССР за Дынама”інск), у складзе якога стаў чэмпіёнам СССР у 1982 годзе. Называўся лепшым футбалістам Беларусі ў 1992 і 1994 гадах, неаднаразова выступаў за зборную СССР і алімпійскую зборную СССР. Удзельнік чэмпіяната свету 1990 года. Скончыў кар’еру гульца ў іспанскім Расінге. З 2000 года на трэнерскай працы. Да прыходу ў ФК Віцебск” быў галоўным трэнерам літоўскага клуба “Каўнас.

Апроч таго, на гэтай сустрэчы кіраўніцтва і трэнерскі штаб “Віцебска” правялі прэзентацыю пачаткоўцаў каманды, якія папоўнілі шэрагі клуба ў міжсезонне. Сярод іх вядомы беларускі паўабаронца Віктар Сокал, які перайшоў з шведскага “Энчэпінга”.

Сустрэча з віцебскімі фанамі ўпершыню прайшла ў такім пашыраным фармаце – прысутнічалі галоўны трэнер “Віцебска” Аляксандр Хацкевіч і дырэктар клуба Аляксандр Церах, прадстаўнікі адміністрацыі Цэнтральнага спартыўнага комплекса, супрацоўнікі УУС Віцебскага аблвыканкама. Заўзятары маглі задаць пытанні і атрымаць аўтографы ў футбалістаў і трэнераў.

Падобны фармат кантактаў з заўзятарамі ФК “Віцебск” плануе зрабіць пастаянным.

Паводле БелТА.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць