У Віцебску скончыўся суд над удзельнікамі святкавання 25 сакавіка

У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску сёньня пакаралі ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка.

За правядзеньне несанкцыянаванай акцыі судзьдзя Алена Казілава аштрафавала сябра КХП БНФ Сяргея Каваленку на 700 тысяч рублёў. Ягоныя аднадумцы Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў атрымалі штрафы памерам 70 тысячаў рублёў.

Спадары Каваленка, Базараў і Аляксандраў пацьвердзілі ў судзе, што 25 сакавіка знарок выйшлі на плошчу Свабоды ў Віцебску зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, каб нагадаць мінакам пра гістарычнае сьвята — Дзень абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сяргей Каваленка
Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў узялі ўдзел у падобнай акцыі ўпершыню, а Сяргей Каваленка ўжо ня першы год у Дзень Волі выходзіць у цэнтар Віцебску з нацыянальным сьцягам. Суд таксама не ўпершыню карае партыйнага актывіста штрафамі і суткамі арышту. Камэнтуючы судовую пастанову і досыць вялікі штраф, спадар Каваленка зазначыў, што ніколькі не шкадуе пра свой учынак:

“Не шкада. Бо за волю трэба плаціць, я так лічу. У Бібліі напісана, што пакуты трэба ўспрымаць з радасьцю. І я сёньня быў дужа рады”.

Леанід Аўтухоў
У адрозьненьне ад спадара Каваленкі, кіраўнік Гарадоцкай раённай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў лічыць пастанову па сваёй судовай справе несправядлівай. Судзьдзя Алена Казілава абвясьціла яму папярэджаньне за тое, што ён узьняў бел-чырвона-белы сьцяг у той час, як група жыхароў Віцебску прыйшла да мэмарыяльнай дошкі Васілю Быкаву, каб ускласьці кветкі. Паводле актывіста, ён зьбіраецца аспрэчыць гэтае рашэньне суду. На думку Леаніда Аўтухова, права выйсьці пад бел-чырвона-белым сьцягам павінен мець кожны беларус, тым болей 25 сакавіка:

“Былі 91-я ўгодкі БНР, і я лічу, што гэта будзе адно з найгалоўнейшых сьвятаў у вольнай Беларусі. Са сьцягам я выйшаў таму, што ён зьзяў тысячагодзьдзі і будзе зьзяць, і мы ніколі нікога не спалохаемся. Хадзілі і будзем хадзіць пад нашым беларускім, родным, бел-чырвона-белым сьцягам”.

Папярэджаньне судзьдзя Алена Казілава вынесла і Міхаілу Гранаву, якога 25 сакавіка міліцыянты затрымалі разам зь віцебскім кіраўніком “Моладзі БНФ” Аляксандрам Кузьняцовым. Хлопцы толькі пасьпелі разгарнуць бел-чырвона-белы сьцяг каля помніка Ўладзімеру Караткевічу, як да іх падбег міліцыянт у цывільным, без усялякіх тлумачэньняў вырваў сьцяг з рук і тут жа зьнік. Толькі праз паўгадзіны пасьля інцыдэнту міліцыянты даставілі спадароў Кузьняцова і Гранава ў пастарунак і склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці. На відэазапісе, зробленым супрацоўнікамі міліцыі і прадстаўленым на судзе, было выразна бачна, што ніякага шэсьця не было. Але сьцяг, які колькі хвілін быў у руках Міхаіла Гранава, усё-ткі стаўся падставай для судовага папярэджаньня. Справу супраць Аляксандра Кузьняцова судзьдзя Казілава проста спыніла, ня ўгледзеўшы ў ягоных дзеяньнях складу правапарушэньня.

Тым ня менш пасьля затрыманьня 25 сакавіка хлопец мусіў правесьці ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня. Ноч пад вартай прабылі і іншыя асуджаныя сёньня ўдзельнікі сьвяточных імпрэзаў — Сяргей Каваленка, Ігар Базараў, Міхаіл Гранаў і Леанід Аўтухоў.

Радыё "Свабода"


Меткі: , , ,

Падобнае

    21 каментарый

    1. Сяржук Серабро  
      28/сакавік/2009 у 14:47

      Прапаную абмеркаваць гэтую падзею!

    2. Зьміцер  
      28/сакавік/2009 у 17:43 1

      Гэта падзея падцверджвае, што Беларусь пад акупацыяй чужой улады!

    3. Forstor  
      28/сакавік/2009 у 18:27 2

      Эта влада выбрана на всенародных демократических выборах, то есть было свободное волеизъявление народа, так что нечего говорить, пане Зьмiцер, об оккупации.

    4. Зьміцер  
      29/сакавік/2009 у 2:03 3

      Той факт, што ўлада Беларусі знаходзіцца ў руках варожжа скіраваных да ўсяго беларускага, і тое што Беларусаў караюць за карыстаньне нацыянальнай сымболікай яшчэ раз падкрэсьлевае антыбеларускасьць дыктатуры. Гітлер таксама любіў карыстацца дэмакратычнымі прынцыпамі, і Мугабе і Пол Пот таксама лічылі сябе дэмакратамі.
      Кожны акупант пачынае з этнацыда!
      Мураўёў- вешальнік казаў "Што не зрабіў рускі штых, то даробіць руская школа і РПЦ".
      Сёньняшні янычар які робіць выгляд, што кіруе краінай,пачаў з вынішчэньня беларускай адметнасьці і гэта было галоўным доказам адданасьці акупацыйным уладам.
      Я ведаю, што гэты бісер я сыплю дарэмна, бо механізм замбаваньня на Беларусі працуе на ўсю магутнасьць як і ў часы савецкага таталітарызму.
      Дэмакратыя гэта не панацэя, але лепшага пакуль не прыдумалі.
      Не загіне край забраны, покуль жывы людзі!
      Слава героям, што не баяцца ўзьняць Беларускі сцяг!
      Жыве Беларусь! Жыве з Богам!

    5. Ліс  
      29/сакавік/2009 у 9:54 4

      толькі акупацыйны суд можа караць за выкарыстанне нацыянальных сімвалаў. Бел-чырвона-белы сцяг гэта сімвал незалежнай Беларусі абвешчанай у 1918 годзе 25 Сакавіка, а таксама адроджанай ў 1991 годзе. Толькі у каго амнезія не ведае прагэта. Дарэчы, суддзі Казілавай пра гэта дакладна вядома. І суддзіць за нацыянальны сцяг можа толькі той, хто выконвае загады акупацыйнага рэжыму.
      У нас няма народам абранага прэзідэнта. Выбары 2006 года былі сфальсіфікаваны. Ёсць асоба, якая з пазашлюбным сынам займае пасаду кіраўніка краіны. спытайце, Фостар, у гэтай асобы: "А где мама Коли?"

    6. Горожанин  
      30/сакавік/2009 у 10:22 5

      Спадар Серебро и компания, а что здесь "абмяркоуваць"? Эти "уважаемые" люди нарушили закон и получили по заслугам. На днях в цивилизованной(?) Европе тысячи (!) антиглобалистов вышли на улицы и их выступления были жестко подавлены полицией. Почему вы об этом не сокрушаетесь, а переживаете за кучку местных маргиналов? Базаров, Александров, Гранов - кто эти люди? Может им просто нужно уехать на "прытулак" за рубеж и они провоцируют милицию? И кто вам сказал, что все должны чтить какой-то мифический "Дзень волi", я, например, не хочу.

    7. Litvin  
      30/сакавік/2009 у 18:04 6

      На днях в цивилизованной(?) Европе тысячи (!) антиглобалистов вышли на улицы и их выступления были жестко подавлены полицией.

      Не блытайце Божы дар зь яешняй, бо там палiцыя разагнала тапоуп, што ламау вiтрыны крамау' i бiу' машыны. А каму перашкаджалi людзi, што ускладалi кветкi к помнiку? I дзе там было несанкцыяванае шэсьця?

      что все должны чтить какой-то мифический “Дзень волi”, я, например, не хочу.

      А не жадаеце - не трэба! Толькi мiфiчны ён для вас таму, што вы або невук, або не беларус.

    8. Зьміцер  
      30/сакавік/2009 у 22:46 7

      Раю гаражаніну чытаць саўбелію і там абмяркоўваць байструкоў!
      Для Беларусаў 25 Сакавіка- нацыянальнае свята, але нажаль пад акупацыяй забароненае!

    9. Ліс  
      31/сакавік/2009 у 19:11 8

      Не трэ блытаць хрэн з рэдзькай, горожанін. Міфы стварае Лу... А гісторыя аб'ектыўна сведчыць -- 25 САКАВІКА - ДЗЕНЬ ВОЛІ. І у каго ёсць мазгі, той пра гэты дзень ведае. На Беларусі няма законна абранага заканадаўчага органа, а ёсць прызначаная палатка , як і прызначаны кіраўнік. Таму ніякага легітымнага заканадаўства няма. Пра гэта даўно віцяблянам распавядае Хамайда. Таму забараняць грамадзянам святкаваць дзень ВОЛІ можа толькі акупацыйная міліцыя і акупацыйны суд.

    10. У Віцебску скончыўся суд над удзельнікамі святкавання 25 сакавіка « Віцебскі форум 2.0  
      31/сакавік/2009 у 19:11 9

      [...] ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка. У Віцебску скончыўся суд над удзельнікамі святкавання... Отправлено 3 дн. назад [...]

    11. Алекс  
      1/красавік/2009 у 16:05 10

      Ганебны суд Кастрычніцкага раёна. Судзіць за нацыянальныя сцягі могуць толькі праціўнікі беларускага народа. Іх у кастрычніцкіх органах набралася дастаткова. А тут шчэ ішла каманда ад гэбістаў -- хапаць патрыётаў. І не знайшлося нармальнага чалавека, які спыніў бы варьяцтва.

    12. Ліс  
      1/красавік/2009 у 23:05 11

      Пакаяцца перад Беларуссю павінны зараз тыя гэбісты, якія нацкавалі міліцыянтаў на беларускіх патрыётаў. І чым хутчэй гэта зробяць глушаковы, тым для лягчэй будзе...

    13. Алесь  
      2/красавік/2009 у 20:23 12

      Гэбісты пакаяцца, калі абудзіцца сумлення. Яно зараз пад каўпаком у вертыкалі. Калі спадзе каўпак, то абудзіцца сумленне. А гэта будзе калі абудзіцца народ.

    14. Иван  
      2/красавік/2009 у 23:08 13

      Что это вы заладили -- покаятся да покаятся. С каких это пор считаете, что гебисты верующие люди? Они же отъявленные атеисты. И никакого дьявола не боятся. Твердые дзержинцы.

    15. Зьміцер  
      2/красавік/2009 у 23:13 14

      Калі гэты гэбісты пакаяцца праваслаўнаму зампаліту іх адразу папруць са службы.
      Які поп, такі і прыход!

    16. Ліс  
      3/красавік/2009 у 10:28 15

      Не, гэбістаў не папруць. Зампаліт праваслаўны. У гэтым разынка. Яны ж пад праваслаўным атэістам ходзяць.

    17. Алесь  
      3/красавік/2009 у 10:31 16

      Фостар, чытайце аднойчыабранага, які на пачатку сайго падняцця кінуў крылаты перл "праваслаўны атэіст". Але ж вы пра гэта добра і так ведаеце. толькі робіце выгляд пра амнезію.

    18. Зьміцер  
      3/красавік/2009 у 12:59 17

      "Не, гэбістаў не папруць. Зампаліт праваслаўны"
      Усе праваслаўныя зампаліты ў сутанах служаць крэмлядзям і ў гэтым уся небясьпека для Беларусі!
      Ніхто так ненавідзець крэмлядзей, як лука!
      Бо добра разумее, адкуль сыходзіць небясьпека для яго ўладных свавольстваў. І тое, што яму трохі даюць пасваволіць, гэта не факт яго самастойнасьці і поўнай улады над краінай.

    19. Иван  
      3/красавік/2009 у 19:02 18

      Опасность для Лу может быть только от народа, а не от Московии. Кто его породил, тот может и кончить. И все усилия идут на то, чтобы народ безмолствовал. Тут и про свою историю заставляют забыть. Как в Октябрьском РОВД и суде.

    20. Викторыч  
      5/красавік/2009 у 12:37 19

      Несчаснтные оппи, на, не по понятиям этих загребли...
      Не братва, на, ваще не понимаю - тема про оппи, а вы снова про резидента развели трындеж! У этих проста свой бизнес, на, это и так всосать можно. Постояли, покричали, загребли, вышли и реветь во всю глотку "Ай кривавыя габитсы забрали - у Явропу хачю!"

    21. Викторыч  
      5/красавік/2009 у 12:39 20

      и поедут, на, а все тут базарющие - будут в стекляшку за отстойным белпивом ходить! Кого тут жалеть, на, ваще не понимаю:8

    Trackbacks

    1. У Віцебску скончыўся суд над удзельнікамі святкавання 25 сакавіка « Віцебскі форум 2.0

    Каментаваць