Віцебскі лікёраводачны завод пачаў выпуск безалкагольных напояў

Буйнейшы вытворца алкагольных напояў у Беларусі – прадпрыемства “Віцебскі лікёраводачны завод” – у сакавіку пачало вытворчасць безалкагольных напояў. Першая партыя аб’ёмам 2,4 тысячы дал ужо трапіла ў гандаль.

Пакуль што завод робіць два віды напояў – з водарам апельсіна і ірысава-сметанковым водарам. У перспектыве асартымент безалкагольнай прадукцыі на прадпрыемстве плануюць пашырыць. Выпуск безалкагольных напояў здзяйсняецца на новай лініі, усталяванай на заводзе летась. У яе склад уваходзіць абсталяванне, зробленае ў краінах Заходняй Еўропы. Раней Віцебскі ЛВЗ спецыялізіраваўся на вытворчасці гарэлкі, лікёраў, бальзамаў, джыну, настоек і каньяку.

Паводле “Интерфакс-Запад”.

Меткі:

Чытайце яшчэ