У Віцебску створана рэгіянальная структура “Мемарыялу”

Першая у краіне рэгіянальная філія секцыі “Мемарыял” Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў створана сёння у Віцебску.

Узначаліў яе былы вайсковец, калекцыянер, гаспадар адзінага у краіне прыватнага музэю ваеннага адзення і амуніцыі Уладзімер Сіманковіч. Па словах спадара Сіманковіча, у Віцебску ўжо існуе дзьве пярвічных арганізацыі “Мемарыялу”, у склад якіх уваходзіць больш за два дзесяткі чалавек. У бліжэйшіх планах гарадской арганізацыі – работа па выяўленню месцаў пахавання ахвяраў першых месяцаў Вялікай Айчынай. Таксама філія мае намер сабраць матэр’ял аб дзейнасці партызанскіх брыгад на тэрыторыі Віцебскай вобласці.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць