Віцебскага праваабронцу абвінавачваюць у паклёпе на прэзідэнта і распальванні нацыянальнай варожасці

Леаніду Свеціку, праваабаронцу з Віцебска, 31 сакавіка ў УКДБ па Віцебскай вобласці прад’явілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (першая частка 130 артыкула) і паклёп на прэзідэнта дзяржавы (другая частка 367 артыкула).

Як мы паведамлялі раней, следчыя дзеянні супраць спадара Свеціка пачаліся 23 траўня пасля ператрусу ў ягонай кватэры, які працягваўся 9 гадзін. У пастанове на ператрус, выдадзенай Віцебскай абласной пракуратурай, было пазначана, што спадара Сьвеціка лічаць сьведкам у крымінальнай справе, распачатай 20 траўня паводле артыкула 130 частка 1. Пасля ператрусу з кватэры забралі кампутар і іншую аргтэхніку, друкаваныя выданні па пытаннях праваабароны і нават чыстую паперу. Нагадаем, што праваабронца і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Леанід Свецік кансультаваў віцебскіх грамадскіх дзеячоў, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя «Русского Национального Единства».

У спадара Свеціка ўзялі падпіску аб нявыездзе. На гэтым тыдні ён павінен пачаць вывучаць матэрыялы справы. Артыкулы 130.1 і 367,2 прадугледжваюць максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Уладзімір Рамновіч  
      15/люты/2010 у 14:23

      Спадарства, да сенняшняга дня ў Віцебску не вызначана мест, забароненных для правядзення пікетавання з мэтай сбора поодпісаў
      выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 26 склікання
      У 10-40 ля шыльды віцебскай гарадской камісіі вісела пустая дошка для інфармацыі па выбарам.
      калі падаваў спіс ініцыятыўнай групы, член камісіі сказала, што яшчэ не паступала да іх інфармацыя аб забароненых месцах....

    2. Litvin  
      15/люты/2010 у 15:27 1

      абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (першая частка 130 артыкула)

      Во як...а Герашчанка па якiм артыкулам будзе прад'яулена абвiнавачаньне абласным УКДБ? Або ён можа на медаль напрацавау у Адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага раёну?

    3. Віцебскага праваабронцу абвінавачваюць у паклёпе на прэзідэнта і распальванні н « Витебский форум 2.0  
      21/май/2012 у 16:28 2

      [...] Віцебскага праваабронцу абвінавачваюць у паклёпе на п... Опубликовано 2 года назад # [...]

    Trackbacks

    1. Віцебскага праваабронцу абвінавачваюць у паклёпе на прэзідэнта і распальванні н « Витебский форум 2.0

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Каб каментаваць увайдзіце з: