У Коласаўскім тэатры – новы мастацкі кіраўнік

Вядомы рэжысёр, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, лаўрэат спецыяльнай прэміі прэзідэнта Беларусі за высокія дасягненні ў тэатральнай вобласці, уладальнік гран-пры многіх міжнародных тэатральных фестываляў Рыд Таліпаў стаў новым мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску.

У гэты аўторак, 31 сакавіка, яго прадставіў калектыву тэатра намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Рылатка. Пастаноўкі Р.Таліпава ідуць у многіх тэатрах Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Польшчы, Славеніі і Германіі. У віцебскім драмтэатры гэты рэжысёр паставіў два спектаклі – “Кацярына Іванаўна” (2001 год) і «Васа» (2007 год).

Нагадаем, што раней на працягу многіх гадоў мастацкім кіраўніком Коласаўскага тэатра быў заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Віталь Баркоўскі.

Меткі:

Чытайце яшчэ