Карова падняла на рогі сваю гаспадыню

Пажылая жанчына з вёскі Казловічы на Аршаншчыне цяпер на ўсё жыццё пераканалася, што каровы – жывёлы з норавам і вельмі не любяць раздражнёных гаспадынь.

Традыцыйная вячэрняя дойка скончылася тым, што карова некалькі разоў баднула жанчыну рагамі ў жывот у адказ на тое, што яна са злосцю замахнулася на яе пугай.У бальніцу пенсіянерку даставілі з рвана-колатай ранай жывата і пашкоджаннем органаў брушной поласці. Дарэчы, пакуль бабуля не прыйшла ў прытомнасць, дактары і міліцыянеры думалі, што яна пацярпела ў выніку п’яных сямейных разборак, піша газета “Народнае слова”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць