У Полацку працуе выстава прысвечаная 120-годдзю Язэпа Драздовіча

Мастацкая выстава «Нябесныя бегі. Вечны вандроўнік», прысвечаная 120-годззю з дня нараджэння Язэпа Драздовіча, адкрылася ў Полацкай мастацкай галерэі.

Ініцыятарам адкрыцця выставы ў Полацку выступіла творчая суполка «Пагоня» пры Беларускім саюзе мастакоў. Выстава наладжана сумесна з Культурна-асветніцкім цэнтрам імя Язэпа Драздовіча.

На адкрыцці зкспазіцыі прысутнічалі старшгыня суполкі «Пагоня» Алякеей Марачкін, дырэктар цэнтра імя Драздовіча Ада Райчонак, творчая інтэлігенцыя. Адбылася прэзентацыя альбома-каталога «Артаполіс», які нядаўна пабачыў свет. Альбом складаецца з твораў беларускіх мастакоў, напісаных у гонар Драздовіча.

Тэрмін «Артаполіс» – наватвор, прыдуманы Драздовичам, азначае «Горад мастацтва».


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць