Вулічны мастак у музейных сценах

Маладога віцебскага мастака Андрэя Смагу на радзіме пераважна ведаюць, як удзельніка найбольш папулярнай з мясцовых хіп-хоп каманд "Подвальные рифмы". Вакаліста гурта Анубіса (гэта, ўласна, і ёсць Андрэй) тусоўка звыклася бачыць з мікрафонам і на сцэне, тым больш, што атабарыўшыся ў Менску, Смага нязжае ў Віцебск часцей для таго, каб паўдзельнічаць у супольным з Dj 33, другім удзельнікам дуэта "ПР", выступе.
Праца маладога віцебскага мастака Андрэя Смагі

Праца маладога віцебскага мастака Андрэя СмагіАдданыя фэны і блізкія да цела асобы ў курсе, што афармленне, бадай, ўсіх альбомаў "падвальнікаў" і сольных пректаў Dj 33 – справа А. Смагі, выпускніка віцебскага маст-графу і вулічнага творцы з салідным службовым спісам стрыт-арт шэдэўраў. Але насамрэч пра актыўнае творчае жыццё па-за музыкай чулі ня ўсе.

Выставы вулічнага мастацтва з графіці ўхілам ўжо мелі месца ў нашым горадзе; адна з іх, што праходзіла тры гады таму ў дзіка андэграўндным асяроддзі, была зарганізаваная на аснове немалога даробка А. Смагі. 12 красавіка ў Ратушы віцебскія месцічы займеюць магчымасць ізноў сустрэцца з творамі майстра ўрбаністычнага мастацтва, але ўжо ў больш акадэмічнай атмасферы і ў разнастайнай тэхніцы. Экспазіцыя прэзентуе алейны жывапіс, акварэльную графіку і дызайнерскі візуал. Акрамя таго, за дзве гадзіны да ўрачыстага адкрыцця мастак збірае сяброў у дворыку віцебскай ратушы. Плануецца традыцыйная камунікакцыя пад музыку віцебскіх ды-джэяў і стварэнне на вольным паветры чарговага стрыт-арт шэдэўра, аўтарам якога, натуральна, будзе галоўны герой імпрэзы.

Мерапрыемства правозіцца пры самым актыўным удзеле партнёраў з усебеларускай грамадскай кампаніі "Будзьма!".

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ