Леанід Свецік хоча адкрытага суда

Віцебская управа КДБ вінаваціць сябра БХК Леаніда Свеціка у распальванні міжнацыянальнай варожасці і паклёпе на Прэзідэнта РБ.

Але праваабаронца адмаўляе сваю віну і лічыць пераслед помстай за праваабарончую дзейнасць. Дарэчы, менавіта Леанід Свецік дапамагаў складаць скаргі ў міліцыю і пракуратуру тым, каму цягам 2006-2007 гадоў былі дасланыя лісты з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашыстоўскай арганізацыі РНЕ.
Па словах праваабаронцы, аўтаразнаўчая экспертыза не падцьвердзіла, што лісты складаў ён, тым не менш газэта “Савецкая Беларусія” ўжо надрукавала артыкул, у якім сцвярджаецца, што гэта экспертыза падцвердзіла аўтарства праваабаронцы, якому прад’яўлена абвінавачванне (аўтар артыкула у “СБ” не называе прозвішча сп.Свеціка).
Леанід Свецік лічыць, што яго вінавацяць у паклёпе на прэзідэнта РБ А.Лукашэнку дзеля таго, каб зрабіць працэс закрытым. Сам жа спадар Свецік лічыць, што здольны у адкрытым для грамадскасці працэсе адстаяць сваю недатычнасць да з’яўлення ў горадзе “лістоў ад РНЕ”.

Паводле матэр’ялаў прэсы.


Меткі: ,

Падобнае

    7 каментарыяў

    1. Vital  
      10/красавік/2009 у 0:04

      трымайцеся, Лявон!

    2. Aliaksandr  
      10/красавік/2009 у 8:41 1

      Я вось падумау, а можа гэта ён рэальна написау???

    3. Ліс  
      10/красавік/2009 у 10:21 2

      Уладзе слабо весці адкрыты працэс?... Мо тады усе іх штучкі -дручкі будуць бачны...

    4. Леанід Свецік хоча адкрытага суда « Віцебскі форум 2.0  
      10/красавік/2009 у 16:46 3

      [...] Леанід Свецік хоча адкрытага суда Отправлено 16 час. назад # [...]

    5. lis  
      10/красавік/2009 у 20:46 4

      Віцебскі аддзел хоча паказаць сваю "працу". Стварыць уражанне буйнай дзейнасці. Быццам Лявон сам сябе высек...

    6. trubetskaja  
      12/красавік/2009 у 22:52 5

      А в РНЕ чего говорят?

    7. lis  
      13/красавік/2009 у 8:43 6

      Заканспіраваная гэта штука РНЕ. Пад патранатам служб дзейнічае. Жадалі б даўно гэтых мярзотнікаў бы вылавілі

    Trackbacks

    1. Леанід Свецік хоча адкрытага суда « Віцебскі форум 2.0

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Каб каментаваць увайдзіце з: