У Полацку ствараюць зямляцтва

Пад час прэс-канферэнцыі, якая адбылася з нагоды 10-годдзя кіравання горадам, мэр Полацку Уладзімір Тачыла агучыў думку аб тым, што ў хуткім часе будзе створана полацкае зямляцтва.

Першыя крокі ў гэтым напрамку ўжо зроблены. Днямі наш горад наведаў палачанін, вядомы паэт і радыёжурналіст Навум Гальпяровіч. Са старшынёй Полацкага гарсавета дэпутатаў Вольгай Ждановіч ён абмеркаваў перспектывы арганізацыі суполкі, якая павінна аб'яднаць выхадцаў з Полацка, тых, што зараз жывуць у іншых гарадах і краінах.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ