У ВДУ паменела выдатнікаў

У Віцебскім дзяржаўным унівесітэце імя Машэрава падвялі вынікі зімовай экзаменацыйнай сесіі. Як найлепшыя па паспяховасці сярод факультэтаў дзённага аддзялення савет універсітэту адзначыў факультэты фізічнай культуры і спорта, беларускай філалогіі і культуры і педагагічны. Па выніках сесіі гэтыя факультэты дасягнулі “найвышэйшай абсалютнай паспяховасці”.

У пастанове савета ВДУ ад 27 лютага 2009 года, нядаўна выстаўленай на ўніверсітэцкім сайце, адзначаецца, паміж іншым, што на завочным аддзяленні “назіраецца зніжэнне колькасці студэнтаў, якія паспяваюць на “добра” і “выдатна”, акрамя гістарычнага факультэту”.

У цэлым па ўніверсітэце, калі параўноўваць з леташняй зімовай сесіяй, на дзённым аддзяленні абсалютная паспяховасць студэнтаў знізілася на 0,5%. Колькасць студэнтаў-выдатнікаў таксама пайшла ўніз (с 12,9% в 2006 г., 11,3% в 2007 году, 8,4% в 2008 г до 8,3 % в 2009 г.). Вельмі нізкі адсотак выдатнікаў на мастцка-графічным (2,9%), філалагічным (4%) факультэтах, то бок ці не на самых “артыстычных” факультэтах універа.

Найбольш запазычнікаў, дарэчы, навучаюцца на дакладных факультэтах ВДУ – фізічным (16,2%) і матэматычным (11,1%).

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

4 каментарыя

  1. Ліс  
    10/красавік/2009 у 16:24

    Надоі ў нашым калгасе паменшыліся. Сказываецца стрэс ад крызісу. Недапрацоўка ідэалагічнай вертыкалі. Трэ для надояў уключаць музыку.

  2. У ВДУ паменела выдатнікаў « Віцебскі форум 2.0  
    10/красавік/2009 у 16:51 1

    [...] У ВДУ паменела выдатнікаў Отправлено 27 мин. назад # [...]

  3. Zmicka  
    10/красавік/2009 у 17:13 2

    Мне падаецца, што гуманітары ВДУ замала бухаюць, хліпкія нейкія пайшлі. Блага гэта, таварышчы... 🙂

  4. Леанід Аўтухоў, Гарадок  
    10/красавік/2009 у 20:36 3

    Натакта павінна выклікаць жаданне вучыцца, вучыцца і вучыцца. І атрымліваць малака ўсё больш і больш.... Піліці, Шура гіры, яны залатыя...

Trackbacks

  1. У ВДУ паменела выдатнікаў « Віцебскі форум 2.0

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: