Жмуркі па-віцебску

У Віцебску на мосце імя Кірава праз Дзвіну 16 красавіка прыкладана ў 21:10 на парэнчах былі вывешаныя партрэты Віктара Ганчара, Змітра Завадзкага, Юрыя Захаранкі, Генадзя Карпенкі і Анатоля Красоўскага.
Дзень салідарнасці ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Дзень салідарнасці ў Віцебску. Фота Сержука СераброПра тое, што на дзвінскім мосце мусіць нешта адбыцца сведчыла вялікая колькасць аператыўных супрацоўнікаў МУС, якіх, нягледзячы на цывільныя строі, выдавалі стрыжаныя патыліцы, выпраўка і шукаючы погляд. Нягледзячы на досыць халодны красавіцкі надвячорак парачкі аператыўнікаў з энтузіязмам рабілі праменад па мосце ад аднаго берага да другога.

Пакуль доблесныя міліцыянеры гулялі следам за журналістамі група невядомых неабыякавых маладзёнаў вывесіла на парэнчах моста імя Кірава пяць партрэтаў, якія мы згадалі вышэй, і запаліла пад імі свечкі. Пасля гэтага маладзёны фатаграфаваліся і пазіравалі перад прэсай, а потым спакойна сышлі. Рэдкія мінакі на “акцыю” ніякай увагі не звярнулі.

Дзень салідарнасці ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ