У Доме кіно ў Віцебску ўсталёўваюць новы кінапраектар

У віцебскім Доме кіно 22 красавіка пачалі ўсталёўваць новы нямецкі кінапраектар. Раней стужкі круцілі на савецкім апараце канца 70-х гадоў. Цяперака гарантуюць нямецкую якасць.

Па словах інжынера Дома кіно, новы кінапраектар будзе замяняць тры старых і пры гэтым эканоміць электраэнергію. Дый стужкі няма больш патрэбы склейваць. На ім можна будзе адначасова круціць адразу пяць фільмаў. Іншая справа, што ў Віцебску няма пакуль што мульціплексаў.

Колькі каштуе нямецкая тэхніка кампаніі “Кінатон”, высветліць не ўдалося, але дырэктар УП “Кінавідэапракат” Алена Матус паведаміла, што яшчэ летась колішні старшыня аблвыканкаму Уладзімір Андрэйчанка паабяцаў выдзеліць грошы на кінапраектар і слова сваё, мяркуючы па ўсім, стрымаў. Апарат чакаў свайго часу ў Доме кіно са снежня мінулага году. Усталююць яго цягам двух дзён.

У Віцебскай вобласці працуе каля 260 кінаўстановак, усе даўно маральна састарэлыя. Напрыклад, у віцебскім “Міры” кінапраектару ўжо 47 гадоў.

Дарэчы, на гэтым тыдні віцебчукі маюць магчымасць паглядзець дзве дакументальныя стужкі нашага вядомага кінадакументаліста, арнітолага і фотамастака з Лепельшчыны Ігара Бышнёва. 23-га красавіка усе тры віцебскія кінатэатры пакажуць ягоную стужку “Рака жыцця”, якую аўтар прысвяціў Беразіне, Бярэзінскаму запаведніку ды мастаку Анатолю Бухаркіну (паказы прымеркаваныя да міжнароднага Дня зямлі). А 25-га ў “Міры” можна будзе паглядзець ягоную славутую стужку “Чарнобыльскія джунглі”. Фільмы вартыя ўвагі і прагляду.


Меткі: ,

Падобнае

    7 каментарыяў

    1. тася  
      23/красавік/2009 у 15:40

      Щ Віцебску 🙂

    2. Сяржук Серабро  
      23/красавік/2009 у 16:13 1

      Дзякуй, выправілі.

    3. назiральнiк  
      26/красавік/2009 у 22:40 2

      А новы кінамеханік там не патрэбен?

    4. Сухэ-Батор  
      2/май/2009 у 22:02 3

      А новы кінамеханік там не патрэбен

      Ты определись, киномеханик ты или иконописец, мля.

    5. назiральнiк  
      3/май/2009 у 11:59 4

      А я не пра сябе пытаюся, чугрэй ты вузкаглазый

    6. Сухэ-Батор  
      3/май/2009 у 12:20 5

      Не назиральник ты, а расист сраный!

    7. назiральнiк  
      3/май/2009 у 12:51 6

      А ты не батар, а істэрык нервовы. Якога чорта сюды пішаш, калі гаварыць нармальна ні з кім не ўмееш?

    Каментаваць