У Віцебску збіраюцца перасунуць цэнтр гораду

Кіраўніцтва Віцебска плануе зрабіць цэнтрам і сімвалам горада плошчу Перамогі, пра гэта ўчора на паседжанні абласнога савету грамадскага аб’яднання ветэранаў заявіў старшыня абласнога выканаўчага камітэту Аляксандр Косінец.
Плошча Перамогі. Віцебск. Фота ViPer

Цяперашнім сэрцам Віцебска з’яўляецца плошча Свабоды і яе наваколле — тут адбываюцца гарадскія масавыя мерапрыемствы, блізка размешчаныя урадавыя будынкі, гарадская ратуша, драматычны і лялечны тэатры, мастацкі і літаратурны музеі, канцэртны зал “Віцебск”, летні амфітэатр (найбуйнейшая канцэртная пляцоўка Беларусі) і Духаўскі круглік, у якім размешчаны музей Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”, аднаўляюцца Васкрасенская і Успенская цэрквы.

Досыць дзіўным выглядае перанос цэнтра горада з гістарычнага асяродка з развітай інфраструктурай устаноў харчавання на былы ўскраек горада. Плошча Перамогі сфармавалася ў 60-70-х гадах мінулага стагоддзя забудовай жылых дамоў. Шматкватэрныя дамы з крамамі на першых паверхах утвараюць тры бакі плошчы, з чацвёртага боку працякае Дзвіна. З устаноў культуры, якія размешчаны ў непасрэднай блізкасці да будучага “цэнтру горада” можна назваць толькі выставачную залу Цэнтра сучаснага мастацтва, Кінатэатр “Беларусь”, які лічыўся найпрыгажэйшым у горадзе (выкарыстаны праект мінскага кінатэатру “Партызан” архітэктара Ю. Шпіта), перабудоўваецца ў крыты рынак і зараз хутчэй нагадвае турэмны будынак.

На плошчы Перамогі ўжо распачаўся рамонт фасадаў дамоў, на адным з якіх размесцяць назву і герб горада (зараз назва і год заснавання размешчаныя на так званым “Сінім доме”). На дэкор будучага цэнтра горада і добраўпарадкаванне месцаў пахаванняў ахвяраў Другой сусветнай вайны на 2009 г. выдзелена 400 мільёнаў рублёў.

Фота ViPer.


Меткі: , , ,

Падобнае

    37 каментарыяў

    1. hobot  
      23/красавік/2009 у 16:28

      Неудачная идея, на мой взгляд.

    2. Litvin  
      23/красавік/2009 у 18:29 1

      Больш куды дзець грошы Касiнцу няма куды.

    3. Зьміцер  
      23/красавік/2009 у 19:47 2

      Васкарсенская

    4. lis  
      23/красавік/2009 у 20:52 3

      Чарговы адміністрацыйны сверб. Сімвалам кожнага горада з'яўляецца тое, што мае гістарычнае і сусветнае гучанне. Для цывілізаваных людзей сімвалам Віцебска даўно стаў Шагал. Для грамадзян Беларусі сімвалам можа быць гістарычны помнік або дзеяч, які зрабіў Віцебск пазнавальным у свеце. Мерыць гісторыю ад апошняй вайны -- быць ванькамі свайго радства не ведаючымі. У цэнтры еўрапейскага горада ладзяць калядныя, навагоднія святкаванні. Дык што на перамозе будзе навагодняя ёлка???
      Такая хірургія не карысна. Трэ быць філосафам, гісторыкам, каб рабіць такія прапановы. Ды і абірацца народам, а не прызначацца. Ганьба...

    5. Александр  
      23/красавік/2009 у 21:21 4

      Мне почему-то козалось, что Косинец ну хоть немного будет самостоятельным и здравомыслящим. Оказываеться, и он -в ту степь...

    6. Aliaksei "SOWA" Dazortsau  
      24/красавік/2009 у 8:04 5

      2lis
      пры чым тут Шагал? І без Шагал наша, Віцебская, гісторыя дастаткова багатая на падзеі, месцы й, вядома ж, на асобы!
      ___________________________________________

      Віцебская плошча Перамогі - самая вялікая ў Беларусі, 2ая ў Эўропе й 6ая ў сьвеце па памеры плошча, але на статус цэнтра культурнае сталіцы Беларусі яна ніяк не цягне.

    7. solid  
      24/красавік/2009 у 9:36 6

      Да нармалёва ён усё робіць - малайчына!)) Нармальны горад мусіць мець сістэму плошчаў і кожная плошча будзе унікальнай, цікавай, адметнай, арганічна аформленай. Як раз тут можна будзе ладзіць грандыёзныя гарадзкія мегамульціпаці))

      А розныя старпёрскія пражэкты кшталту аднаўлення 40 цэркваў і касьцёлаў - неадукаванае цемрашальства.

    8. Zaja  
      24/красавік/2009 у 9:40 7

      solid// на чем можно будет "ладзиць": на памяти предков, на тех, кто погиб в часы войны??
      нет слов, г-ну Косинцу заняться больше нечем...

    9. solid  
      24/красавік/2009 у 9:58 8

      Дарагая Зая,

      Калі вы ня ведаеце, то на большасці гарадзкіх плошчаў усіх без выключэння еўрапейскіх гарадоў кагосьці калісьці "пшымусілі і пшыдусілі" і што неадемнай еўратрыдыцыяй з'яўляецца ператварэнне плошчаў у разнастайныя мемарыялы ці вядомым людзям, ці героям, ці яшчэ камусьці, бо на іх заўжды збіраецца шмат людзей.

      Але плошча - гэта і гарадзкая прастора, яна мусіць жыць і віраваць - таму дзеянні Касінца тут больш чым правільныя.

      А я разумею вы хочаце на гэтым месцы аднавіць могілкі і Уваскрэсенскую царкву, а таксама сялянскі рынак, куды вы будзеце ездзіць у саматканых спадніцах?)))))))

    10. Училков  
      24/красавік/2009 у 12:12 9

      Фигню какую-то придумали.

    11. hobot  
      24/красавік/2009 у 12:24 10

      Aliaksei "SOWA" Dazortsau, самая большая в Беларуси, но в Европе во втором десятке, в мире - в третьем.
      http://en.wikipedia.org/wiki/List_of_city_squares_by_size

    12. Сяржук Серабро  
      24/красавік/2009 у 12:47 11

      Атрымліваецца, што не самая вялікая ў Беларусі.
      Па спасылцы вышэй плошча Незалежнасці ў Мінску 70 000 кв. м, а згодна энцыклапедычнаму даведніку "Віцебск" памер плошчы Перамогі 380х190 м, то бок 68 400 кв. м.

    13. Сяржук Серабро  
      24/красавік/2009 у 12:49 12

      Гм... хаця там яна пададзеная, як 72 000 кв. м.

    14. SOWA  
      24/красавік/2009 у 13:41 13

      Сяржук, я бы ня стаў так давяраць Вікіпедыі. Я высвятляў гэтае пытаньне.У Віцебску самя вялікая.

    15. SOWA  
      24/красавік/2009 у 13:47 14

      2hobot дзякуй за спасылку.

    16. Аля Крывіч  
      24/красавік/2009 у 14:34 15

      Выдатна! Спадары, глядзіце глыбей: тут не толькі Плошча Перамогі - забаўляльны цэнтр будуюць на месцы былых Уздзвіжанскіх могілак! Ім мала такога ж амфітэатра?.. Я не здзіўлюся, калі "быдлянскі базар" цяпер не толькі дажджом будзе заліваць, а камнямі закідваць..

      Рукі прэч ад плошчы і, асабліва, СКВЕРА!!! Савецкі валюнтарызм!.. Унікальныя дрэвы зносяць, застаецца толькі сухастой (ён чамусь нашай уладзе не замінае)..
      І потым не здзіўляйцеся, чаму наш горад называюць шэрым.. Раней яе хаця б зеляніна прыкрывала..

      Можа яшчэ на плошчы зробяць мора? А што, віцебская мора, гучыць.. тады Віцебск і Плошча перамогі стане яшчэ і цэнтрам курорту..

    17. Аля Крывіч  
      24/красавік/2009 у 14:35 16

      Горка, спадары..

    18. Аля Крывіч  
      24/красавік/2009 у 14:38 17

      Бля.. не магу глядзець на таўстапузых даўгапіпаў за сваім акном, на плошчы.. Сашчапіўшы ручкі на пузе, ратуюць за свой зад..

    19. lis  
      24/красавік/2009 у 15:06 18

      Тут чарговы міт наконт плошчы гэтай плошчы П. Сапраўды яна ў энным дзесятку сярод плошчаў Эўропы. Перасякаецца вуліцай і выглядае зусім не прыдатнай для святкаванняў. Акрамя ускладання вянкоў і кветак. І як гэта прыйшло у галаву рабіць яе сімвалам і цэнтрам Віцебска?? Суадносьце свае жаданні з магчымасцямі і здаровым сэнсам.

    20. Zaja  
      24/красавік/2009 у 15:36 19

      Дорогой solid, я согласна, что «плошча - гэта і гарадзкая прастора», но я не согласна с тем, что спустя десятилетия мы будем устанавливать елку и делать дискотеки на том месте, куда люди (наши старики, которые ещё живы) идут поклониться.. за тех, кого уже нет…и для тех, кто благодаря им жив… давайте не будем забывать историю..и давайте не будем уподобляться западу в этом смысле.. у нас разный менталитет и ровняться на то, где у кого центр города – это бред… а весело будет на могилах танцевать? Или в 30 метрах от могил? Для примера, можно сходить на кладбище и попробовать… хотя у каждого своё мнение и свой процент совести..
      А по поводу рынка, и рынок там не нужен… или вы считает, для девушки - это самое главное?

    21. solid  
      24/красавік/2009 у 16:08 20

      Даражэнечкая Зая,

      зноў прасвятлю вашу цудоўную галоўку: горад - гэта і ёсць суцэльны магільнік! а дзе, як вы думаеце, хавалі памерлых гадоў 700 таму? а 500? а 200? пад нашымі з вамі нагамі - калі горад быў вёсачкай - хавалі за плотам, або пад ганкам, калі стаў горадам - за гарадзкімі сценамі (а сцены ўсё пашыраліся), а камуністы бурылі могілкі 200-100 гадовай даўніны, які рабіліся на ўскрайку тагачаснага Віцебска, які зараз стаў цэнтрам.

      Хопіць цемрашаліць - гэта праўда жыцця - вас пахаваюць у Мазурына прыкладам, а праз гадоў 100 там будзе вялікі гарадзкі раён і будуць бегаць дзеці - новыя гараджане старога горада.

    22. solid  
      24/красавік/2009 у 16:15 21

      А наконт пафасу "и для тех, кто благодаря им жив" - вось менавіта зараз загляніце на плошчу))))) што вы там убачыце?

      Ну напэўна натоўпы свядомай, гладкапрычэсанай моладзі з кучай вянкоў, якія схілілі галовы над дрыготкім вечным агнём... І ўсё так чынна-благародна! Што не бачыце такога? А?

      А бачыце вось што - разбэшчаных маладзёнаў і маладзіц, якая абселі "трошку" з півасам і чыпсамі і гы-гы, га-га. Людзі самі выбралі сапраўднае прызначэнне гэтай плошчы. Ці вы супраць дэмакратыі?

    23. Тася  
      24/красавік/2009 у 17:19 22

      Вынесці плошчу для святкаванняў за межы гіст. цэнтра не такая ўж дрэнная ідэя. Але ж падаецца, "штыкі" не лепшае месца.
      Па мне дык лепш бы перанеслі на плошчу леніна.

    24. Сяржук Серабро  
      24/красавік/2009 у 17:30 23

      Плошча Леніна малая, трэба прызнаць. І статуй там пасярэдзіне, зусім нязручна.
      Народ, рэгайцеся на форуме і пішыце пад нікамі, я вас УМАЛЯЮ. 8)

    25. назiральнiк  
      24/красавік/2009 у 19:03 24

      Цэнтр трэ перамясціць у раён лікёра-гарэлачнага завода - адразу народ пацягнецца...

    26. Аля Крывіч  
      24/красавік/2009 у 19:14 25

      Лепей прыбраць статуй, чым дзесятак дрэваў..

    27. hobot  
      24/красавік/2009 у 19:50 26

      Сяржук Серабро, так 380х190 = 72200.
      Я также сам считал по карте Витебска и спутниковым снимкам, пл. Победы по любому больше пл. Независимости в Минске..даже, если не включать территорию 2-ой школы.

    28. lis  
      24/красавік/2009 у 21:56 27

      Праблема не ў квадратных метрах плошчы, а у яе гістарычным сэнсе. Ну адзначылі дадзенае месца плошчай перамогі. Хай і застаецца. Чаго шчэ валтузіцца над яе сэнсам. Лепш бы думалі, як людзей вольнымі зрабіць, а не забабоны множыць. А так азіопія атрымліваецца -- прызначэнец кінуў ідэю і дурні давай ёй маліцца. Гісторыкі з гэтага перыяда доўга шчэ будуць смяяцца. Цар зверху і васалы ніжэй.

    29. Zmicka  
      24/красавік/2009 у 22:33 28

      Баюся, што тэрмінова трэба перачытаць Салтыкова-Шчадрына, там дзе ў яго пра горад Глупаў і ягонае начальства.
      Я не бачу ніякай разумнай матывацыі ў "пераносе цэнтру" і пакуль што наогул не разумею, што гэта і як гэта - перанесьці цэнтр горада... Гэта ж не нешта там матэрыяльнае, гэта ідэя, дух, вось, энергетычны фалас гарадской прасторы, калі жадаеце...
      Мне падаецца рашэнне аб "пераносе цэнтру" нейкім найперш сымбалічным жэстам з боку новасьпечанай гарадской улады - гэта сярэдні палец, паказаны ўсяму гораду,ягонай гісторыі і традыцыі. Гэць на самую саўдэпаўскую, няўтульную і пустую плошчу гораду! Са Свабоды - на Пабеды. Аналогія з перайменаваннем праспекту Скарыны ў пераможцаў напрошваецца адразу. 🙁

    30. Сяржук Серабро  
      24/красавік/2009 у 23:19 29

      так 380х190 = 72200

      Угу. Я, чамусці, памножыў на 180. Мая памылка.

    31. Александр  
      25/красавік/2009 у 0:08 30

      Cення на плошчы кіпела праца. На аднаго працуючага прыпадала 3-4 ,,таустапузы,, з мабіламі.Смешна і сумна адначасова...

    32. SOWA  
      25/красавік/2009 у 8:06 31

      Справа ў тым, што неўзабаве на плошчы Свабоды мусяць распачаць работы па адбудоўле Мікалаеўскага сабору, таму з часам, вядома ж, там ніякіх імпрэз правесьці будзе немагчыма, бо на плошчы будзе сабор.

    33. SOWA  
      25/красавік/2009 у 8:11 32

      Справа ў тым, што неўзабаве на плошчы Свабоды мусяць распачаць работы па адбудоўле Мікалаеўскага сабору, таму з часам, вядома ж, там ніякіх імпрэз правесьці будзе немагчыма, бо на плошчы будзе сабор.

    34. lis  
      25/красавік/2009 у 12:09 33

      Перанесці дух, гісторыю па жаданню чыноўніка не магчыма! Гістарычны цэнтр і застанецца гістарычным цэнтрам. Падзеленая плошча П. так і застанецца сімвалам перамогі ў адной з войн. Ад гэтай рэчаіснасці нікуды не падзецца. Плошчу П. трэ дзяліць папалам і выкідваць з як кветкі, фантаны і яны бачыцца зусім не маштабнай. А Мікалаеўскі сабор на СВАБОДЗе канешне выціскне гэтае месца навагодняга свята. Шкада.

    35. merlin  
      30/красавік/2009 у 11:44 34

      После реконструкции увидим что было и то что получилось. (как можно обсуждать то чего нет ?)

      На этом сайте любые действия мэра подвергаются критике.

      За это пустобрёха и кормят грантами )))

    36. президент галактики  
      1/май/2009 у 13:50 35

      о каких действих мэра идёт реч?
      какие гранты?
      если в школе и брсм недоучили
      мэр- это председатель горисполкома, только нового поставили
      а бубернатор - ето председатель облисполкома,
      Вот после реконструкции на площади им памятники и установят гы гы)) посмертно бугага

    37. назiральнiк  
      1/май/2009 у 20:07 36

      Сапраўды, мэра не чапай, новы мэр харошы мужык. Гэта бубернатар загадаў знішчыць плошчу Перамогі.

    Каментаваць