Першамай у Віцебску

Свята салідарнасці працоўных прайшло ў Віцебску незаўважна. Каля помніка В. І. Леніну на плошчы яго ж імя сабралася каля двух дзесяткаў чалавек — прадстаўнікоў Усесаюзнай камуністычнай партыі бальшавікоў, Камуністычнай партыі Савецкага Саюза і Руха за саюз Беларусі і Расіі.
Мітныг на плошчы Леніна быў забаронены. Фота Сержука Серабро

Як патлумачыў Юрый Сямёнавіч Гражданінаў, які прадставіўся сакратаром-каардынатарам грамадскага аб’яднання “За Саюз і Камуністычную партыю Саюза”, мітынг левых арганізацыяў быў забаронены гарвыкнакамам, таму людзі, якія сабраліся, проста ўсклалі кветкі да помніка.

Па словах Юрыя Мадэставіча Скорыкава, прадстаўніка Усесаюзнай камуністычнай партыі бальшавікоў , яны сабраліся не святкаваць свята, а адзначыць дзень міжнароднай салідарнасці працоўных у барацьбе за свае сацыяльныя і палітычныя правы, бо святкаваць можна будзе толькі тады, калі працоўным вернуць фабрыкі і заводы.

Канцэрт у Летнім амфітэатры. Фота Сержука Серабро

Таксама сёння ў летнім амфітэатры прайшоў канцэрт дзіцячых калектываў Віцебска, а ў горадзе запрацавалі фантаны. Большасць жа пралетарыяў, аднак, з’ехала з горада садзіць бульбу.

Канцэрт у Летнім амфітэатры. Фота Сержука Серабро

Канцэрт у Летнім амфітэатры. Фота Сержука Серабро

Канцэрт у Летнім амфітэатры. Фота Сержука Серабро

У Віцебску запрацавалі фантаны. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ