“222 альбомы беларускага року” 16 траўня ў Віцебску

16 траўня ў Віцебску ў выставачнай зале Музычнай гасьцёўні ( пр-т Фрунзе, 11) фан-клуб беларускай музыкі "Будзьма свабоднымі" запрашае на сустрэчу з аўтарамі кнігі "222 альбомы беларускага року" Вітаўтам Мартыненкам і Анатолем Мяльгуём. У межах сустрэчы пройдзе канцэрт Андрэя Плясанава, лідара гурта P.L.A.N. Пачатак 18.00. Уваход вольны.

Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй знакамітыя музычныя крытыкі. Пра беларускі рок пішуць з пачатку 80-ых гадоў. Іх першая кніга “Праз рок-прызму” выйшла у 1989 годзе у ЗША.

“222 альбомы беларускага року” – працяг іх першай кнігі (без аніякіх паўтораў). Выданьне уяўляе з сябе практычна энцыклапедыю беларускай музыкі, бо праз выданьне альбомаў можна прасачыць гісторыю айчыннага року. Кніга расказвае пра альбомы нашых каманд, што выходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША да Польшчы, Расеі ды Францыі, Нямеччынеі Велікабрытаніі і іншых краінах ад 30 гадоў да нашых дзён.

Усім наведнікам ў падарунак дыск “Фестывальны рух Беларусі” ад фан-клуба “Будзьма свабоднымі”.

Даведкі: 6490888 Вітаўт Мартыненка 1157625(Velcom), 2996931(MTC).

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ