Крымінальная справа Леаніда Свеціка передана ў суд

Віцебскі абласны суд будзе разглядаць справу па абвінавачванні мясцовага праваабаронцы Леаніда Свеціка у распальванні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасці. Паводле артыкулу 130 часткі 1 Крымінальнага кодэксу гэта можа пацягнуць пакаранне ў выглядзе зняволення на тэрмін да 5 гадоў.

Леанід Свецік праходзіў як сведка па справе аб з’яўлення ў Віцебску лістоў ад імя незарэгістраванай прафашысцкай расійскай арганізацыі РНЕ. Такія лісты атрымаў шэраг мясцовых актывістаў, апазіцыянераў, журналістаў і дзеячоў культуры. Нечакана абласная управа КДБ, якая займалася даследванням справы, перавяла спадара Свеціка ў катэгорыю падазроных. Як паведамляе Радыё Свабода, Леанід Свецік лічыць крымінальны пераслед помстай за сваю праваабарончую дзейнасць.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць