3 бочкі кваса на Полацк

Традыцыйна ў траўні ў Полацку з'явіліся бочкі з разліўным квасам вытворчасці Полацкага кансервавага завода, філіяла КУВП «Полацкі вінарабчы завод».

Зараз у горадзе размешчаны 3 бочкі – у мікрараёнах «Марыненка», «Аэрапорт» і ў цэнтры, каля Дома гандлю.

Таксама 3 бочкі з полацкім квасам знаходзяцца ў суседнім Наваполацку. Смачны напой карыстаецца попытам сярод насельніцтва нашага рэгіёна: на сёння рэалізавана каля 6 тон разліўнога квасу.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць