У Верхнядзвінскім раёне хлопца асудзілі за інтым з непаўнагадовай

Крымінальную справу у дачыненні да 21-гадовага хлопца, што меў інтымныя кантакты з 15-гадовай дзяўчынай, распачала і давяла да суда Верхнядзвінская раённая пракуратура.

Як паведамляе газета “Звязда” са спасылкай на пракурора раёна Сяргея Стурына, малады чалавек пачаў сустракацца з дзяўчынкай, калі яму было 18 гадоў, а той – ўсяго 13. Паміж імі ўспыхнула каханне. Калі дзяўчыне спраўдзілася 15, яна нарадзіла дзіця. Бацька прызнаў немаўля і выказаў жаданне ўзяць шлюб з яго непаўнагадовай маці. Цікава, што сельсавет пайшоў насустрач незвычайнай сям’і і нават выдзеліў ім кватэру. Маладыя вырашылі пакуль не рэгістраваць адносіны, каб дзяўчынка магла атрымліваць больш грошай на дзіцё, таму замест шлюбу атрымалася сужыцельства.
Суд прызначыў маладому бацьку пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на два гады, паведамляе “Звязда”. Дарэчы, у краіне на момант публікацыі артыкула ў выданні было ўзбуджана 15 падобных крымінальных спраў, у тым ліку па Віцебскай вобласці – тры.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць