На выходных у Полацку прайшоў фестываль сярэднявечнай культуры “Рубон”

У мінулыя выходныя на полацкай зямлі, як і некалі раней, ізноў гучаў ваяўнічы заклік “Рубон!”. Пляцоўку ля сцен святой Сафіі запоўнілі шматлікія рыцары ў даспехах IХ-XVI стагоддзяў, манахі, лучнікі і дамы. А у палачан і шаноўных гасцей горада была выдатная магчымасць адчуць сябе жыхарамі старажытнага Полацку. Гэта праходзіў II фэст сярэднявечнай культуры “Рубон”.