Браслаўшчына запрашае багасловаў

У вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна з 22 чэрвеня па 4 ліпеня адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя па праблемах сучаснай тэалагічнай адукацыі “Летні Багаслоўскі Інстытут – 2009”.Лекцыі і семінары пройдуць пад адкрытым небам. Апроч лекцый, арганізатары абяцаюць удзельнікам актыўны адпачынак, экскурсіі па гістарычных мясцінах, знаёмства з культурнымі адметнасцямі рэгіёна.

Канферэнцыя пройдзе па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мефодзія і Кірыла» сумесна з Біблейска-багаслоўскім інстытутам (Масква) і Інстытутам тэалогіі імя святых Мефодзія и Кірыла БДУ (Мінск).

Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай поште: teolog@tut.by або па адрасе: 220030, Мінск, праспект Незалежнасці, 24, каб.109. Тэлефоны для даведак: 8-017-27-64-65; 8-029 7604-800 і 8-029-618-65-17.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць