“Нафтан” прадставіць Беларусь у Лізе Еўропы!

Сёння ў Мінску адбылася фінальная сустрэча розыгрышу Кубка Беларусі па футболе 2008/2009. За Кубак спрачаліся “Нафтан” (Наваполацк) і “Шахцёр” (Салігорск). Гульня праходзіла досыць актыўна і на роўных.

На 42-й хвіліне першага тайма “Нафтан” павёў у ліку. Гол забіў Валерый Стрыпейкіс пасля перадачы Максіма Разумава. На 88-й хвіліне лік зраўняў Сяргей Кавальчук. Рашаючы гол у гэтым матчы на 96-й хвіліне ў дадатковым тайме забіў Дзмітрый Верхаўцоў.

Напярэдадні адбыліся сустрэчы 10-га тура чемпіяната Беларусі па футболе. Віцебскія футбалісты прымалі “Граніт” (Мікашэвічы). Адкрылі лік госці. Гол у вароты ФК “Віцебск” забіў Дарус Міцейка на 69-й хвіліне.Але на 79-й хвіліне Андрэй Гараўцоў зраўняў лік. Перамогу нашай камандзе прынёс Арцём Ганчарык, які забіў на 90-й хвіліне.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ