Сын Якуба Коласа: “Мы жывем у час страшнейшай ілжы і міфаў…”

У мінулую пятніцу ў Мастацкім музеі з віцебскімі студэнтамі, літаратарамі, мясцовай інтэлігенцыяй сустрэўся малодшы сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч.
Малодшы сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч. Фота Таццяны Салаўёвай

Сустрэча сталася адной з культурніцкіх імпрэзаў, што ладзяцца ў Віцебску у кантэксце Года роднай зямлі. Нагодай жа было адкрыццё выставы “Аснова ўсёй Айчыне”, якая прэзентуе экспанаты з фондаў дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музею Якуба Коласа. Сына Коласа суправаджалі дырэктар гэтай музейнай установы Зінаіда Камароўская, пісьменнік Генрых Далідовіч, загадчык аддзелу Стаўбцоўскага райвыканкаму Анатоль Грэкаў (Стаўбцоўшчына – радзіма Якуба Коласа).

У прывітальным слове да прысутных намеснік начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкаму Ларыса Аленская назвала гэтую сустрэчу “значимой общественно-политической акцией” (чыноўнік ад культуры прамаўляла па-руску).

Міхась Міцкевіч, якому ў студзені споўнілася ўжо 83 гады, проста выпраменьваў у залу энергію жыццярадаснасці – шмат жартаваў, каламбурыў, іранізаваў. Спахмурнеў толькі тады, калі гаворка зайшла аб сучасным стане беларускай мовы: “Стан – катастрафічны. Мы жывём у час страшнейшай ілжы і міфаў. Куды ні плюнь – усюды няпраўда і хлусня. Мяне гэта проста даводзіць да дрыжыкаў... Расійскі імперыялізм лезе ва ўсе шчыліны і стараецца вытравіць усё, што можна. Узяць хаця б сітуацыю з Асеціяй і Абхазіяй. Пасадзілі “ва главе” краін генералаў КГБ – Багапшу і Какойту, і тыя зрабілі сваю справу. Абсалютны беспрадзел”. Пасля гэтых слоў сваё месца ў першым шэрагу пакінула старшыня абласнога аддзялення Саюзу пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка, а вечарыну ціхенька згарнулі...

Малодшы сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч. Фота Таццяны Салаўёвай

Міхась Міцкевіч прызнаўся, што да гэтага быў у Віцебску тры разы. Першы раз прыязджаў на прэм’еру п’есы “Вайна вайне” напрыканцы 30-х гадоў, другі – на адкрыццё стралковага стэнду (сын Коласа кіраваў у свой час рэспубліканскім камітэтам па стэндавай стральбе, сам з’яўляецца майстрам спорту па гэтаму віду), трэці раз наведаў Віцебск дзеля сустрэчы з рабочымі, яшчэ ў бытнасць сакратара абкому Грыгор’ева. “Але галоўнае тое, што з Віцебску мой зяць (муж дачкі Марыі – заўв. З.К.)”, – падкрэсліў з цёплай усмешкай Міхась Канстанцінавіч і паказаў, распавядаючы пра сваю сям’ю, шэраг сямейных вялікафарматных фотаздымкаў, якія былі зроблены ў розныя часы і шмат з якіх сталіся ўжо хрэстаматыйнымі.

Распавядаючы пра апошні дзень Якуба Коласа Міцкевіч адзначыў: “Ён у гэты дзень адвозіў ліст у ЦК (апошні ягоны ліст таксама тычыўся стану беларускай мовы), але там не змаглі яго чамусь прыняць, ён вярнуўся дадому, лёг на канапу. Старэйшы брат быў дома. І ўсё... Потым сказалі – разрыў сардэчнай аорты. Якуб Колас 26 разоў перахварэў запаленнем лёгкіх, ну, гэта вынік таго, што ён з 6-гадовага ўзросту курыў. Лёгкія былі вельмі слабыя, і гэта сказалася і на сэрцы... Была такая эпіграма ў яго: “Ляжу пакорна, бы ў жалобе, Але ж спытаць на добры лад: Вось, скажам, лёгкія ў хваробе – За што пакуту церпіць зад?..” Гэта ён пра ўколы пісаў...”

Сын Коласа прадэкламаваў напамяць урывак з паэмы “Сымона-музыкі” (“О, край родны, край прыгожы..."), ды так, што слёзы навярнуліся не толькі ў аўтара гэтых радкоў. Разважаў пра цэнзуру, распавядаў аб працы над грунтоўным 20-томным выданнем Коласа, чытаў эпіграмы, якія суправаджаліся нязменным выбухам смеху ў зале. Гучалі і палітычныя эпіграмы:
Гісторыя, на жаль, не ўся празрыстая,
Але адзін аспект яе, як быццам, згаданы:
Бяда ідзе ад трох галоўных тэрарыстаў –
Ад Буша, Пуціна і Бена Ладэна.

Выступілі таксама Зінаіда Камароўская, Генрых Далідовіч, Анатоль Грэкаў, віцебскія пісьменнікі Давід Сімановіч, Барыс Беляжэнка, Тамара Краснова-Гусачэнка. Усе, акрамя апошняй,— па беларуску.


Меткі: , , ,

Падобнае

    9 каментарыяў

    1. Litvin  
      2/Чэрвень/2009 у 19:08

      Прадстаунiкi мясцовай улады йзоу у г....

    2. Forstor  
      2/Чэрвень/2009 у 20:10 1

      Михась Мицкевич в свои 83 года выжил из ума-всё переворачивает с ног на голову. Он перепутал российский империализм с грузинским-всему миру стало понятно ( и даже Америке), кто начал войну против Южной Осетии ( и Абхазии тоже): в этом недавно даже признался сам Михаил Саакашвили. В связи с этим возникает вопрос:"Насколько глубоко пустила свои корни на территории Беларуси грузинская мафия?"

    3. назiральнiк  
      3/Чэрвень/2009 у 9:25 2

      Форстор хоць не мае пакуль 83 гадоў, аднак ужо згубіў розум... брэша на ўсіх, хто кажа не па-ягонаму

    4. Местный  
      16/Лістапад/2012 у 17:19 3

      Ага,литераторы и поэты лезут в политику.И конечно же считают себя крупными спецами в ней.
      А почему в квантовую физику не лезут?Да потому шо там очевидно обнаружат себя дурнями,а в политике легко скрыть оное за словоблудием.

    5. Наблюдатель TY  
      17/Лістапад/2012 у 22:27 4

      Сын поэта рассуждающий о КГБ РФ и войне.А США там в Грузии ничего своего не ставили?Баблос им не вливали,подкупая ВСЮ вертикаль власти?Всю страну с потрохами оптом.
      Не знает он ничего про это.А коль нету знаний,уж помалкивать нужно.Каждый должен заниматься своим делом.

    6. Pcholkin  
      17/Лістапад/2012 у 23:18 5

      Наблюдатель TY
      Не знает он ничего про это.А коль нету знаний,уж помалкивать нужно.Каждый должен заниматься своим делом.
      ----------------------------------
      Если не секрет, чей вы сын? Принадлежность к какому папе позволила вам так лихо оценить геополитическую обстановку в Грузии и "вскрыть" очередную "коварную роль" США?
      В одном соглашусь - каждый должен заниматься своим делом. Поэтому пилите, строгайте, НАБЛЮДАЙТЕ, ковыряйтесь в носу, наконец. Только не пытайтесь давать оценки людям которые значительно старше вас и , самое главное, умнее.

    7. cinic  
      18/Лістапад/2012 у 0:07 6

      Местный пісаў:

      там очевидно обнаружат себя дурнями,а в политике легко скрыть оное за словоблудием.

      Интирэсна падмечына , пра словаблудие. Адин з лектарау дажа публична ,прынародна прызнался, што учытывая опыт прэжний работы можыт гаварыть да бесканечнасти....

    8. MaxRoT  
      18/Лістапад/2012 у 0:43 7

      Pcholkin,
      советуете другим не давать советы?))
      При этом в строгальщики и носоковыряльщики записываете охапками.И дистанционно,видно с тв-пультом в руках,определяете кто кого умней или старше.Всё это звучит, из под вас, несколько аномально-нездорово.А посему и недостойно внимания.
      А Якуб Колас импонирует.Но именно Якуб,а не Михаил.Ещё говорят,что старший сын Коласа сильно отличался от младшего.

    9. pcholkin  
      18/Лістапад/2012 у 9:50 8

      И дистанционно,видно с тв-пультом в руках,определяете кто кого умней или старше
      ------------------------------------------------------------------------------------------------
      В вашем случае определяю по глубине, так сказать, мысли и принебрежительной манере изложения .
      К "пильщикам" и "строгальщикам" отношусь очень хорошо когда они "пилят" и "строгают".

    Каментаваць