Лукашэнка зацвердзіў “Пагоню”

2 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка указам №277 зацвердзіў герб Віцебскай вобласці з выявай “Пагоні”, пра гэта паведамляе “Нацыянальны прававы партал”.

Указ №277 “Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области” прыняты “в целях возрождения историко-геральдических традиций Витебщины” зацвярджае гербы і сцягі Віцебскай вобласці, горада Лепеля, гарадскога пасёлка Багушэўск Сенненскага раёна, вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна, сцягі горада Сянно і Сенненскага раёна, гарадоў Дзісна, Міёры, Новалукомль, Паставы, Чашнікі і гарадскога пасёлка Расоны.

Таксама указ уносіць змены ў апісанне і выяву горада Віцебска, зацверджаныя раней. На жаль, гарадскія ўлады не праводзілі грамадскага абмеркавання гэтых зменаў, і як будзе цяпер віцебскі герб да публікацыі указа можна толькі гадаць.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ