Косінец не прайшоў

Старшыня віцескага аблвыканкама не атрымаў дазвол на ўдзел у выбарах членаў-карэспандэнтаў НАН.

У пятніцу 5 чэрвеня Нацыянальная Акадэмія Навук Рэспублікі Беларусь абірала новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў. Гэтакіх мусілі выбраць 11 і 24 адпаведна. Як месяц таму паведамляла "Белгазета", аддзяленне медыцынскіх навук аддала перавагу губернатару Віцебскай вобласці перад іншым удзельнікам "забегу" за ганаровымі званнямі і менавіта асоба нашага абласнога кіраўніка была вылучаная на ўдзел у акадэмічнай селекцыі. Адбылося гэта ня гледзячы на тое, што кіраўніцтва краіны (можна толькі здагадвацца, у чыіх асобах) не ўхваляла падобны ўчынак – курс на аднабаковую актыўнасць дзяржчыноўніка ў краіне ніхто не адмяняў, прыгадаць хаця б забарону на ўсялякую працу сярод дэпутатаў Нацыянальнага Сходу. Але наш старшыня пайшоў насуперак волі ўладароў. І, відаць, дарма.

Па паведамленні, прэзідыюм Акадэміі навук прыняў пастанову аб тым, што Аляксандр Мікалаевіч і яшчэ шэраг кандыдытыў мусяць атрымаць дазвол на ўдзел у фінальных выбарах ад кіраўніка краіны. У статуце НАН падобнага не прапісана, але, відаць, папрасілі, каб для людзей на важных пасадах зрабілі выключэнні. У выніку Васілевіч, Тур, Цімашпольскі і Косінец не па сваей волі знялі кандыдатуры. "У кулуарах Акадэміі навук кажуць, што іх расчараванне было бязмежнае…"

Меткі: ,

Чытайце яшчэ