У Віцебск прыязджае палітык Віктар Карняенка

У Віцебску адбудзецца сустрэча з намесьнікам старшыні руху “За свабоду” Віктарам Карняенкам, а таксама абмеркаваньне правядзеньня Еўрапейскага форуму.

Рада Руху “За Свабоду” на сваім паседжаньні афіцыйна ініцыявала правядзеньне Эўрапейскага форуму “як мабілізуючага мерапрыемства для ўсіх прыхільнікаў эўрапейскай інтэграцыі Беларусі”. Прапанавана таксама стварыць арганізацыйны камітэт, а на пасаду яго старшыні рэкамэндаваць Аляксандра Мілінкевіча. Мяркуецца, што кангрэс адбудзецца ў лістападзе 2009 году.

Намесьнік старшыні руху “За свабоду” Віктар Карняенка кажа, што на форуме трэба разгледзець толькі адно пытаньне: "З нашага пункту гледжаньня, на форуме ня могуць разглядацца ніякія іншыя пытаньні, акрамя пляну і стратэгіі інтэграцыі Беларусі ў Эўропу. Напрыклад, у нас ёсьць праграма эўрапейскага партнэрства, а ў ёй — некалькі плятформаў. І мы павінны на гэтым кангрэсе прапанаваць плян дзеяньняў, напрыклад, па спрашчэньні візавага рэжыму. І прызначыць адказных, хто гэтым будзе займацца і праводзіць пэўную працу. Мы павінны перайсьці на тэхналёгіі ў нашай дзейнасьці і адмовіцца ад прыняцьця заяў".

Сустрэча адбудзецца 11 чэрвеня 2009 года у Віцебску, па адрасе: вул. 1-я Сенненская, д. 5 (раён “Лучоса”) у “Еўрапейскім клубе”. Пачатак – 18.30.
Тэл. для даведак 27-23-39, маб.029-7110898


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць