На фестывалі Magnificat-2009 упершыню будуць дзіцячыя фільмы

У конкурснай праграме V Міжнароднага каталіцкага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat-2009 упершыню будуць прадстаўлены дзіцячыя хрысціянскія фільмы, у тым ліку мультыплікацыйныя. Сёлета фестываль пройдзе 23-27 чэрвеня па традыцыі ў Глыбокім і трох вёсках гэтага раёна – Удзела, Мосар і Івесь.У ім возьмуць удзел 40 фільмаў і тэлепраграм з 15 краін – Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Канады, Швейцарыі, Чэхіі, Грузіі, Албаніі, Італіі, Эстоніі, Аўстрыі, Ірландыі, Індыі і Германіі. Апошнія чатыры краіны ўдзельнічаюць у конкурсе ўпершыню.

Трэба адзначыць, што гран-пры Magnificat-2008 атрымаў дакументальны фільм “Ва ўсе дні” кінастудыі “Беларусьфільм”. Сёлета, на юбілейным фестывалі, нашу краіну прадставяць фільмы і тэлепраграмы віцебскай тэлекамапаніі “Скиф”, Беларускага відэацэнтра, Белтэлерадыёкампаніі, тэлекампаніі "Мастерская Владимира Бокуна", студыі мінскага касцёла Сымона і Алены.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць