Віктар Карняенка: рэсурс аб’яднанай апазіцыі — 4000-5000 чалавек

Намеснік старшыні руху “За свабоду” Віктар Карняенка сустрэўся ў Віцебску з актывістамі дэмакратычных сілаў. Сустрэча праходзіла ў памяшканні “Еўрапейскага клуба”.
Віктар Карняенка ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Асноўнай тэмай размовы стала стратэгія руха “За свабоду” перад прэзідэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца прыкладна праз год. Спадар Карняенка лічыць, што рух здолее прыцягнуць электарат праграмай еўраінтэграцыі: спрашчэннем візавага рэжыму, прыцягненнем у краіну новых тэхналогій і інвестыцый. Прыцягненне электаральных масаў, на думку намесніка старшыні руха “За свабоду”, найважнейшая задача, бо ў дадзены момант аб’яднаныя дэмсілы валодаюць рэсурсам у 4000-5000 чалавек, які ні ў якім разе не дазволіць правесці якасную выбарчую кампанію, нават калі будзе вылучаны адзіны кандыдат, не кажучы пра тое, калі апазіцыйных кандыдатаў будзе болей.

Таксама Віктар Карняенка адказаў на пытанні наконт узаемадзеяння з іншымі апазіцыныймі цяперашняй уладзе сіламі. З яго слоў рух “За свабоду” ў першую чаргу будзе кансалідавацца з партыямі блізкімі па платформе, пры гэтым спадар Карняенка адзначыў, што не лічыць партыю Калякіна дэмакратычнай.


Меткі: , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Яна Ільіна  
      12/Чэрвень/2009 у 11:56

      10 балаў Віктару Карняенку за любоў да праўды! Нарэшце, у Беларусі знайшоўся хоць адзін палітык, які прызнаў, што ў нашай апазіцыі насамрэч невялікія сілы - 4 ці 5 тысяч чалавек... Ну малайца, гэты чалавек. Нават шкадую, што не схадзіла на гэту сустрэчу (проста надакучыла столькі гадоў слухаць адну і ту ж трызню ад нашых шаноўных апазіцыянераў). Звычайна ж яны крычаць: у нас сіл нямерана, і мы як выйдзем шчыльнымі радамі, дык гай зашуміць...

    Каментаваць