13 / чэрвеня / 2009

    Урачыстасць Бажага Цела ў Віцебску

    13/6/09 •

    11 чэрвеня ў Віцебску адбылася ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. На Святую Імшу і эўхарыстычную працэсію прыехаў першы беларускі кардынал Казімір Свёнтак, які сёлета адсвяткаваў 70-годдзе пастырскага служэння.

    Футбалісты з Віцебшчыны згуляюць у Швецыі

    13/6/09 •

    У панядзелак у Швецыі пачнецца моладзевы чэмпіянат Еўропы па футболе, у якім бярэ ўдзел і зборная Беларусі. У яе складзе – брамнік ФК “Віцебск” Павел Часноўскі і брамнік “Нафтана” Антон Кавалеўскі, абаронца наваполацкага “Нафтана” Зміцер Верхаўцоў і нападаючы "Нафтана” Зміцер Камароўскі.

    У Віцебску аб’яўлены мастацкі конкурс на стварэнне помніка Аляксандру Неўскаму

    13/6/09 •

    Віцебскі гарвыканкам і Віцебская праваслаўная епархія аб’явілі конкурс мастацкіх праектаў на стварэнне помніка святому благавернаму князю Аляксандру Неўскаму.