Алея зорак “Славянскага базару” ўшануе адных расійскіх знакамітасцей

Як раней паведамлялі “Народныя навіны Віцебска”, сёлетні фестываль “Славянскі базар у Віцебску” адзначыцца такой падзеяй як адкрыццё Алеі зорак, на якой будуць высечаны імёны лаўрэатаў спецыяльнай прэміі прэзідэнта Беларусі “Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразуменя”. Гэту ўзнагароду з рук Аляксандра Лукашэнкі ў папярэднія гады атрымалі чатыры чалавекі – расійскія спявачкі Ала Пугачова і Сафія Ратару, а таксама расійскія кампазітары Аляксандра Пахмутава і Андрэй Пятроў. Чакаецца, што ў гэтым годзе да ліку лаўрэатаў далучыцца Валерый Лявонцьеў.Імён прадстаўнікоў мастацтва Беларусі, мяркуючы па ўсім, на алеі не будзе. І ў каторы раз зноў становіцца крыўдна, што “Славянскі базар” праслаўляе каго і што заўгодна, толькі не беларусаў, Беларусь і беларушчыну.

А выглядаць зорная алея будзе так. Перад уваходам на яе паставяць трыумфальную арку з гранітнай тумбай. Тумбу ўпрыгожыць павялічаны прыз “Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразуменя”. Імёны лаўрэатаў і васілёк – сімвал “Славянскага базару” – высякуць на пяці гранітных плітах памерам метр на метр.


Меткі:

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Forstor  
      14/Чэрвень/2009 у 11:18

      Сафiя Ратару-не расiйская спявачка.

    2. Аля Крывіч  
      14/Чэрвень/2009 у 14:17 1

      А дзе будзе гэтая алея зорак?

    3. lis  
      14/Чэрвень/2009 у 23:09 2

      Чарговы піяр Лу, быццам тольки хто атрымаў яго узнагороду варты ушанавання. Шанаваць трэба сваё тады і цябе сялом лічыць не будуць. Ну хто такія Пахмутава, Пятроў, Пугачова для беларусаў??? Адбітак савецкай імперыі. Хопіць халуства. Шануйце сваё!!!

    Каментаваць