З Полацка рушыў хрэсны ход з Крыжом Еўфрасінні

Сёння з Полацка рушыў хрэсны ход з найвялікшай беларускай святыняй – Крыжом вялебнай Еўфрасінні Полацкай. Хрэстаходаўцы пройдуць па прымежных раёнах нашай краіны. Духоўную акцыю арганізаваў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.Распачала хрэсны ход цырымонія ўручэння памежнікам Полацкага памежнага атраду харугвы з выявай Архістратыга Міхаіла – нябеснага заступніка органаў памежнай службы. У мерапрыемстве ўдзельнічалі вайскоўцы, прадстаўнікі мясцовых уладаў і святары Полацкай епархіі. 3 ліпеня Крыж Еўфрасінні Полацкай вернецца ў Крыжа-Ўзвіжанскі сабор на тэрыторыі Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку.

Хрэсны ход прымеркаваны да 25-годдзя ўсталявання Сабора беларускіх святых, 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Паводле інфармацыі БелаПАН і БелТА.


Меткі: ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Зьміцер  
      16/Чэрвень/2009 у 18:32

      Казаньне на Сьвята Ўсіх Сьвятых Беларускага Народу
      http://www.bielarus.eu/?q=node/351

    Каментаваць