Віцебск будуць будаваць беспрацоўныя латышы

Ужо ў чэрвені першыя 120 беспрацоўных будаўнікоў з Даўгаўпілса (Латвія) пачнуць узводзіць дзевяці- і дзесяціпавярховы дамы ў Віцебску, Полацку і Наваполаку.

Як паведамляе газета “Час”, дамоўленасць аб перадачы генеральных падрадаў на ўзвядзенне “з нуля” шматпавярховых жылых дамоў латвійскім фірмам, была дасягнутая паміж адміністрацыямі Віцебска і Даўгаўпілса на мінулым тыдні.

У гэтым годзе Віцебск збіраецца павялічыць аб’ёмы будаўнічых працаў на траціну ў параўнанні з мінулым годам. Працоўныя візы латышам аформяць на доўгі тэрмін.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: