23 / чэрвеня / 2009

    “Нафтан” і бельгійскі “Гент” сустрэнуцца ў Віцебску

    23/6/09 •

    У Швейцарыі прайшло лёсаванне першых двух кваліфікайцыйных раўндаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Згодна з ім, наваполацкі «Нафтан» згуляе з бельгійскім «Гентам». Гульні паміж “Нафтанам” і “Гентам” адбудуцца 16 і 23 ліпеня. Першая сустрэча пройдзе ў Беларусі – на Віцебскім стадыёне, другая – у Бельгіі.

    Российский сенатор-еврей задумал повернуть вспять историю Витебска

    23/6/09 •

    Сенатор Шпигель лоббирует проект возведения Шагаловского центра в Витебске. Задача на 200 млн.долларов: вернуть время на 100 лет назад, восстановить облик еврейского местечка вокруг дома Марка Шагала, создать привлекательные для туристов объекты в стиле полотен великого мастера.

    Пастаўскія памежнікі атрымаюць новы французскі верталёт Eurocopter AS355 NP Ecureuil 2

    23/6/09 •

    Найноўшая мадэль французскага двухматорнага верталёта Eurocopter AS355 NP Ecureuil 2 прымаецца на ўзбраенне беларускімі памежнікамі. Першай еўрапейскую тэхніку выпрабуе асобная авіяцыйная эскадрылля, якая базуецца ў Паставах.

    Полацк уступіў у Ганзейскі саюз Новага часу

    23/6/09 •

    Рашэнне аб уключэнні старэйшага беларускага горада ў склад гэтага грамадскага аб’яднання прынята на агульным сходзе дэлегатаў ганзейскіх гарадоў, які прайшоў 20 чэрвеня ў Вялікім Ноўгарадзе ў межах ХХIХ Ганзейскіх дзён Новага часу. Як устанавіла спецыяльная камісія Ганзейскага саюза, ў сярэдневякоўі ў Полацку знаходзілася адно з Ганзейскіх бюро.

    Вырашаецца пытанне аб унясенні полацкіх помнікаў у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

    23/6/09 •

    На 33-й сесіі камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якая праходзіць з 22 па 30 чэрвеня ў іспанскай Севільі, разглядаюцца прапановы аб унясенні новых помнікаў у Спіс сусветнай спадчыны гэтай арганізацыі. Сярод культурных аб’ектаў, прапанаваных для ўключэння ў спіс, – матэрыяльная і духоўная спадчына Еўфрасінні Полацкай.

    Самалётам з Віцебска – у Маскву

    23/6/09 •

    Авіякампанія “Гомельавія” з 5 ліпеня адкрые паветраны рэйс Віцебск – Масква. Вылет з віцебскага аэрапорта будзе здзяйсняцца штотыдзень па панядзелках, серадах і пятніцах у 7.30.