Самалётам з Віцебска – у Маскву

Авіякампанія “Гомельавія” з 5 ліпеня адкрые паветраны рэйс Віцебск – Масква. Вылет з віцебскага аэрапорта будзе здзяйсняцца штотыдзень па панядзелках, серадах і пятніцах у 7.30.

У сталіцы Расіі пасажыры будуць ужо праз 1 гадзіну 20 хвілін. У напрамку Масква – Віцебск палёты будуць адбывацца ў аўторак, чацвер і нядзелю. Кошт авіярэйса – 50-70 еўра ў адзін бок. Гэта практычна столькі ж, колькі каштуе паездка ў купэйным вагоне цягніка ў тым жа напрамку. Маршрут будзе абслугоўваць самалёт Ан-24, які разлічаны на перавозку 48 пасажыраў.

Зараз таксама разглядаюцца магчымасці адкрыцця рэйсаў з віцебскага аэрапорта ў напрамку паўднёвых рэгіёнаў Расіі – найперш курортных Сочы і Сімферополя, паведамляе БелТА.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ