Вырашаецца пытанне аб унясенні полацкіх помнікаў у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

На 33-й сесіі камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якая праходзіць з 22 па 30 чэрвеня ў іспанскай Севільі, разглядаюцца прапановы аб унясенні новых помнікаў у Спіс сусветнай спадчыны гэтай арганізацыі. Сярод культурных аб’ектаў, прапанаваных для ўключэння ў спіс, – матэрыяльная і духоўная спадчына Еўфрасінні Полацкай. Сёлета на разгляд камітэта прадстаўлена 30 аб’ектаў – 4 прыродных, 23 культурных і 3 прыродна-культурных. Усяго ж у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКа на дадзены момант занесены 878 помнікаў і адметнасцей у 145 краінах, піша БелТА.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць