На коласаўскай сцэне ўпершыню пастаўлены спектакль па п’есе С.Алексіевіч

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа ўпершыню пастаўлены спектакль на п’есе вядомай беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч “Апошнія сведкі”. Яго пастаноўку ажыццявіў рэжысёр тэатра імя Я.Купалы Уладзімір Савіцкі.

Спектакль прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ягоныя прэм’ерныя паказы адбудуцца напярэдадні святкавання гэтай даты – 30 чэрвеня, 1 і 2 ліпеня. На прэм’еру запросяць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.У спектаклі задзейнічана старэйшае пакаленне коласаўцаў – Валянціна Петрачкова, Тадэвуш Кокштыс, Пятро Ламан, Святлана Акружная і іншыя. Пад музычнае суправаджэнне дзіцячага хора “Дзвіна” яны прачытаюць 20 маналогаў – успамінаў пра ваеннае дзяцінства герояў кнігі “Апошнія сведкі”. Дзеянне амаль усіх маналогаў адбываецца на Віцебшчыне.

Пастаноўка Савіцкага па кнізе Аляксіевіч перамагла ў літаратурным конкурсе Міністэрства культуры нашай краіны на лепшы твор для пастаноўкі да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    Каментаваць