Чарговая параза ФК “Віцебск”

Пасля двухтыднёвага перапынку аднавіліся гульні чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У гэтыя выходныя прайшлі матчы 11-га тура. Сёння футбалісты віцебскага клуба ў Наваполацку сустрэліся з мясцовым клубам “Нафтан”. Перамаглі ў гэтай сустрэчы гаспадары з лікам 2:1.
Галамі адзначыліся ў гаспадароў Ігар Трухаў, Філіп Рудзік, у ФК “Віцебск” – Аляксандр Кабец. Да гэтай сустрэчы футбалісты “Віцебска” правялі дзве таварыскія гульні: з ФК “Мінск”, матч скончыўся ўнічыю 2:2, і жодзінскім “Тарпеда” – перамога за віцебскай камандай з лікам 3:2.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ