У Віцебску можна набыць танныя беларускія кнігі

У беларускім аддзеле віцебскай кнігарні “Кругозор” па вуліцы Суворава, 4 (былы “Букинист”) у продажы нядаўна з’явіліся навінкі беларускага кнігадруку гісторыка-культурніцкага накірунку, а таксама мастацкія творы айчынных аўтараў. Выбар досыць вялікі, а кошты вас прыемна ўразяць.

Да прыкладу, грунтоўнае даследванне беларускага журналіста Сяргея Шапрана “Васіль Быкаў, гісторыя жыцця” можна набыць усяго за 21.000 рублёў, а знакамітую казку А.Лінгрэн “Малы і Карлсан з даху” ў перакладзе на родную мову – за 15.000. Для дзетак тут можна прыдбаць яшчэ “Чытанку для дзіцячага садка” і “Дзве вежы” Толкіна.

На палічках гэтай кнігарні вы знойдзеце таксама: “Бліндаж” В.Быкава, “Пасланец мужнасці” (зборнік вершаў розных аўтараў, прысвечаных В.Быкаву), “Цацачная крама” Л.Дранько-Майсюка, “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы” У.Арлова, “Цэнтр Эўропы” У.Некляева, “Браты Гарэцкія” Р.Гарэцкага, “Старонкі мінуўшчыны” А.Грыцкевіча, “Халоп яснавяльможнага дэмакрата” і “Цень гобліна” В.Казакова, “Жыць не страшна” Б. Пятровіча, “Адыямена” Г.Дубянецкай, “Няхай не пакіне нас восень” Т.Сапач, “Дзевяностыя forever” С. Прылуцкага, “Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі” І.Пушкіна і іншыя цікавыя выданні.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ