У Віцебску вызначылі лепшыя альтэрнатыўныя гурты

Увечары 5 ліпеня ў клубе "Зебра" адгрымеў фінальны "No Logo Fest". Кампетэнтнае журы адзначыла лепшы віцебскі гурт сезону 2008-2009 гадоў.
“Jenowa”. “No Logo Fest”. Фота Сержука Серабро

Першае месца і па выніку галасавання гледачоў, і па адзінадушнаму прызнанню суворых суддзяў атрымала каманда "Jenowa". Перамога па шматлікіх прызнаннях была досыць заслужаная: абцасікі рудзенькай вакалісткі ўжо нямала часу пагрукваюць па мясцовай сцэне, гурт выдае добра адрэпетаваны і цвярозы саунд, працуе над уласным выглядам і досыць актыўна выступае ў тым ліку і па-за межамі мерапрыемстваў прадусарскага цэнтру NoLogoPromo. Да таго ж сёлета, "джэноўцы" ўжо паспелі дабрацца да фіналу прэстыжнага фестывалю Belarus Bandscan, прадставіўшы там разам з "Minas Morgul" наш горад у Менску на заключным канцэрце.

“Jenowa”. “No Logo Fest”. Фота Сержука Серабро

“No Logo Fest”. Фота Сержука Серабро

На фінале No Logo Fest'у "самы цёмны бок" віцебскай альтэрнатыўшчыны заняў трэцяе месца, ад чаго нямала раззлаваўся, але на шчасце вядоўцаў і журы фронтмен Minas Morgul не стаў клікаць на дапамогу Саурона, і ўсё абышлося раскіданымі ў натоўпе фанатаў сумкамі генеральнага партнёра мерапрыемства – кампаніі "Будзьма!". Фанаты гэтаму толькі ўзрадаваліся, атрымаўшы нечаканыя падарункі.

“Сага”. “No Logo Fest”. Фота Сержука Серабро

“Сага”. “No Logo Fest”. Фота Сержука Серабро

“No Logo Fest”. Фота Сержука Серабро

Другое месца сталася сапраўдным сюрпрызам і ня меншым авансам – на яго ўрачыста пасадзілі ўдзельнікаў гурта "Shit Happens". Хаця вялізарнай радасці з тае нагоды мальцы не выпраменьвалі, абышлося без "будзьмазакідальніцтва" – пад канец мерапрыемства стома вымалёўвалася на тварах ня толькі арганізатараў.

“South Band”. “No Logo Fest”. Фота Сержука Серабро

“South Band”. “No Logo Fest”. Фота Сержука Серабро

“South Band”. “No Logo Fest”. Фота Сержука Серабро

Перад абвяшчэннем тройкі прызёраў брантазаўр віцебскага рок-падполля, партнёр фестываля і па сумяшчальніцтву сябра журы Макс Жукаў паспеў ужо агучыць чацвёртае і пятае месцы – іх занялі гурты "South Band" і "Сага" адпаведна. Па ўсіх законах жанру не абышлося на спаборніцтвах і без дыскваліфікаваных. Удзельнікі гурта "H.E.I.F." без дай прычыны не з'явіліся на канцэрт.

“Minas Morgul”. “No Logo Fest”. Фота Сержука Серабро

“Minas Morgul”. “No Logo Fest”. Фота Сержука Серабро

“Shit Happens”. “No Logo Fest”. Фота Сержука Серабро

На закуску тусоўка атрымала выступ гурта "B:N:", якому, каб адыграць на Фэсце, давялося праехаць праз усю Беларусь, прычым па дыяганалі. Танцпол даволі ветліва сустрэў гасцей з Бярозы, нягледзячы на тое, што гэта быў іх першы паўнавартасны візіт на падзвінскую сцэну.

“Shit Happens”. “No Logo Fest”. Фота Сержука Серабро

“Shit Happens”. “No Logo Fest”. Фота Сержука Серабро

Пад прыцемак народ стомлена пацягнуўся на выхад, дзейства скончылася. Новы сезон прынясе нам новыя імёны.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ