ФК “Віцебск” паскардзіўся на слонімскага суддзю Георгія Вярбіцкага

Пасля сустрэчы ФК “Віцебск” – “Шахцёр” (Салігорск), якая адбылася 4 ліпеня, кіраўніцтва віцебскага клуба накіравала скаргу на імя генеральнага дырэктара АБФФ Л.Ф. Дзмітраніцы на судзейства галоўнага рэферы гэтага матча Георгія Вярбіцкага.
“Згодна рэгламента чэмпіяната РБ па футболе, пратэсты супраць рашэнняў, прынятых суддзямі на футбольным поле, не прымаюцца да разгляду, аднак ФК “Віцебск” настойвае на больш пільным разглядзе судзейскім камітэтам трох момантаў сустрэчы:
– 45-я хвіліна – становішча гульца “Шахцёра” “па-за гульнёй”, далей – пас рукой;
– 82-я хвіліна – абсалютна чысты гол;
– 91-я хвіліна – вынас мяча з варот (мяч перасёк лінію варот).
Відэазапіс матча 12-га тура чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па футболе «Віцебск» — «Шахцёр» (Солігорск) перададзены ў АБФФ», — гаворыцца ў лісце, размешчаным на афіцыйным сайце ФК “Віцебск”.

Меткі:

Чытайце яшчэ