У продажы з’явіліся квіткі на матч «Нафтан» – «Гент»

З 12 гадзін 12 ліпеня ў касах Віцебскага Цэнтральнага спартыўнага комплекса пачне здзяйсняцца продаж квіткоў на матч “Нафтан”(Наваполацк) – “Гент” (Бельгія) у межах 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.

Пакуль білеты паступілі ў рэалізацыю ў бухгалтэрыю віцебскага ЦСК. Іхні кошт складае ад 8 да 10 тысяч рублёў, а для дзяцей ва ўзросце да дзесяці гадоў – 5 тысяч рублёў. Квіткі на гэты матч з учарашняга дня таксама можна набыць у Наваполацку.

Як паведамлялася раней, гэты матч еўратурніра адбудзецца 16 ліпеня на Віцебскім Цэнтральным спорткомплексе. Раней на гэтай арэне праходзілі наступныя міжнародныя сустрэчы: таварыская – паміж зборнымі Беларусі і Латвіі ў 2005 годзе, а ў 2007 годзе моладзевая зборная Беларусі прымала сваіх аднагодкаў з Сан-Марына і Сербіі ў межах адборачнага туру чэмпіяната Еўропы.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ