Праваабаронцу пагражае два гады пазбаўлення волі

Набліжаецца да завяршэння судовы працэс супраць віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка, якога абвінавачваюць паводле артыкулу 130 ч.1 крымінальнага кодэксу “Распальванне міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці”.

Як паведамляе Радыё Свабода, пракурор Сяргей Селіханаў патрабуе для праваабаронцы двух гадоў пазбаўлення волі у калоніі агульнага рэжыму. Таксама пракурор настойвае на тым, што аргтэхніка, што была забраная з кватэры спадара Свеціка падчас ператрусу (кампутар, ноутбук, дзве друкаркі і сканэр) мусіць быць канфіскаваная, праданая праз дзяржгандаль, а пяць мільёнаў з выручаных грошай павінны быць пераданыя старшыні Віцебскай філіі СПБ Тамары Красновай-Гусачэнцы (яна падала супраць Леаніда Свеціка зыск пра кампенсацыю маральнага ўрону, сцвярджаючы, што пасля атрымання лістоў ад імя прафашысцкай арганізацыі РНЕ, у чым абвінавачваюць Свеціка, ў яе пагоршылся стан здароў’я). Астатнія грошы, што мяркуецца выручыць з продажу аргтэхнікі, мяркуецца выдаткаваць на аплату праведзеных следчых экспертыз.

Адвакат Леаніда Сьвеціка Павел Сапелка, а таксама шэраг пацярпелых, у прыватнасці, сябры КХП БНФ Ян Таўпыга і Ян Дзяржаўцаў, лічаць абвінавачванне праваабаронцы з распальванні міжнацыянальнай варожасці правакацыяй, а крымінальную справу – сфабрыкаванай. Спадары Таўпыга і Дзяржаўцаў перадалі ў суд заяву, падпісанную віцебскімі грамадскімі актывістамі, якія патрабуюць зняць абвінавачванні з Леаніда Свеціка.

На сёння ў абласным судзе прызначана апошняя прамова Леаніда Свеціка. Пасля гэтага суддзя Галіна Урбановіч мусіць вынесці прысуд.


Меткі: ,

Падобнае

    4 каментарыя

    1. Алесь  
      9/Ліпень/2009 у 10:38

      Шано?нае спадарства, статус праваабаронцы дае недатыкальнасць як у дэпутата?, цi што? У чым справа? Леанiд Свецiк проста загуля?ся, крыху не разлiчы? i аказа? усяму беларускаму праваабарончаму руху мядзведжую паслугу. Наколькi паведамляюць крынiнiцы, выртыя даверу, доказау яго вiны, на жаль, хапае. Так што спынiце пакуль не позна для астатка папранага гонару дзяжурнае ляскатанне пра фабрыкацыi i правакацыi. Такiя таварышы, што кiдаюць цень на астатнiх, нам увогуле не таварышы.

    2. Хведар Скрайновіч  
      9/Ліпень/2009 у 10:56 1

      2 Алесь
      "Наколькi паведамляюць крынiнiцы, выртыя даверу, доказау яго вiны, на жаль, хапае."

      Кіньце гіпэрспасылку :))))))))

    3. Зміцер Сцепаненка  
      9/Ліпень/2009 у 19:10 2

      вось-вось, Алесь.
      ці ня ў вашай канторы малююць гэтыя доказы?

    4. Ліс  
      9/Ліпень/2009 у 21:56 3

      Ну у гэтай канторы вялікі досьвед фабрыкацый. Чаго толькі не пададуць. Абы дагадзіць верху.

    Каментаваць