Віцябляне трапілі ў аварыю ў Крыме (Абноўлена)

Трое жыхароў Віцебска і два магілёўцы трапілі ў аўтааварыю паблізу сяла Данское ў Сімферопальскім раёне Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Маршрутны мікрааўтобус “Мерседэс” сутыкнуўся з легкавіком ВАЗ-2101, два чалавекі загінулі і 21 трапіў у бальніцу, пра гэта паведамляюць “Новости Крыма”.
Віцябляне трапілі ў аварыю ў Крыме. Фота ДАІ АРК

14 ліпеня аўтобус рухаўся па маршруце Сімферопаль-Судак, у 7:18 сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем, перакуліўся і адляцеў ад месца ўдару на 40 метраў.

Віцябляне трапілі ў аварыю ў Крыме. Фота ДАІ АРК

Супрацоўнікам МНС і брыгадам хуткай дапамогі, якія прыбылі на месца аварыі праз некалькі хвілін, прыйшлося выцягваць людзей з перакуленага аўтобуса і разбітага “жыгулёнка”. Каб дастаць людзей з першых сядзенняў легкавіка прыйшлося ўзразаць яго адмысловай гідраўлічнай прыладай, нажаль адзін з пацярпелых быў ужо мёртвы. Яшчэ аддзін памёр у сімферопальскай бальніцы, гэта мужчына 1951 года нараджэння.

Двое грамадзян Беларусі — 24?гадовыя муж і жонка — з пераломамі, страсеннем мазгоў і ушыбамі знаходзяцца ў Сімферопальскай абласной бальніцы. Двое жыхароў Віцебска — 41?гадовая маці і 19?гадовая дачка — з рознымі траўмамі, у тым ліку пераломамі сцягна, ударамі жывата, хрыбта і грудной клеткі, знаходзяцца ў 6?й гарадской бальніцы Сімферопаля. 22?гадовая дзяўчына з Віцебска атрымала страсенне мазгоў, але ад шпіталізацыі адмовілася, паведамляе БелаПАН.

Прычыны аварыі высвятляюцца. Больш дэталёвую інфармацыю можна даведацца ў Рэспубліканскім цэнтры медыцыны катастроф Сімферопаля па тэлефоне +380-652-274062.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць