“Гент” пасяліўся на базе адпачынку “Крупеніна”

Сёння ў Віцебск прыбыў бельгійскі футбольны клуб “Гент” у складзе 35 чалавек. Адным з патрабаванняў замежнай каманды было саблюдзенне цішыні ў гасцініцы.
Спачатку планавалася, што госці паселяцца ў гасцініцы “Лучоса”. Аднак у гатэлі ў сувязі са “Славянскім базарам” тлум, і прадстаўнікі “Гента” вырашалі размясціцца на базе адпачынку “Крупеніна”.
Як паведамляе БелаПАН, для бельгійскіх гульцоў на фестывалі не прадугледжана ніякай культурніцкай праграмы. За некалькі гадзін да сустрэчы каманда пакіне базу адпачынка, а пасля гульні адразу паляціць дадому. Па дадзеных на сёння, на матч прададзена больш за 5 тысяч квіткоў, з іх 700 – па заяўках прадпрыемстваў у Наваполацку. Заўзятараў бельгійскага клуба будзе не больш за 30 чалавек.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць