“Буйвалы” паехалі з Віцебска з паразай ад “Нафтана”

Некалькі гадзін таму на галоўнай арэне Віцебскага спорткомплекса прайшоў матч другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА. Наваполацкі “Нафтан” прымаў клуб са 100- гадовай гісторыяй – бельгійскі “Гент”. Матч скончыўся з лікам 2:1 на карысць навапалачан. Сапраўднымі героямі паядынку сталі Аляксандр Дзегцяроў і Эдуард Курскіс.
З першых хвілін першага тайма гаспадары поля пачалі актыўную гульню. Але госці хутка адаптаваліся і перахапілі ініцыятыву. Нягледзячы на атакі бельгійцаў навапалачане здолелі скарыстацца момантам і забіць гол. Гэта зрабіў на 20-й хвіліне паўабаронца Аляксандр Дзегцяроў. Другая палова тайма таксама праходзіла пад націскам гасцей. Падчас перапынку для аматараў і заўзятараў спяваў Ігар Смунёў і віцебскі гурт “Вакзал”.
Другі тайм праходзіў на роўных. На 66-й хвіліне прыхільнікаў “Нафтана” голам зноў парадаваў Аляксандр Дзегцяроў. Не давялося сумаваць у другім тайме і варатару навапалачан Эдуарду Курскісу, які неаднойчы выратоўваў сваю каманду, калі ўжо здавалася, што мяч вось-вось павінен трапіць у вароты. На жаль, нягледзячы на высілкі галкіпера “Нафтана”, на 90-й хвіліне гульцы “Гента” адыгралі мяч. Адзначыўся паўабаронца Мілаш Марыч.
Наступная гульня паміж гэтымі камандамі адбудзецца ў Бельгіі 23 ліпеня.
Р.S. Бельгійскій клуб правёў 36 сустрэч у еўракубка (10 перамог, 10 нічыіх, 16 параз), а найвышейшае дасягненне было ў 1992 годзе – тады клуб здолеў патрапіць в чвэрцьфінал Кубка УЕФА.


Меткі: ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Вэд  
      17/Ліпень/2009 у 10:01

      на 90-й хвіліне !!! 🙂 🙂 🙂

    Каментаваць