Падтрымаем ФК “Віцебск”!

Адбылося лёсаванне стадыі 1/16 фінала розыграшу Кубка Беларусі-2009/10. У выніку супернікам ФК ”Віцебск” стаў ФК ”Полацк”, які пасля 1-га круга займае 13-е месца ў першай лізе (Д2) беларускага першынства.
Пераможцу вызначыць адна сустрэча, якая адбудзецца 8 альбо 9 жніўня ў Полацку. З 20 ліпеня ФК ”Віцебск” зноў распачне трэніроўкі пасля тыднёвага адпачынку і будзе рыхтавацца да турнірнай сустрэчы з жодзінскім “Тарпеда”, якая адбудзецца 2 жніўня.
На дадзены момант “Тарпеда” займае 4-е месца ў турнірнай табліцы і мае 22 ачкі. Віцебскія ж футбалісты на 12-м месцы з 13-ю ачкамі. Але поўныя рашучасці выправіць становішча і запрашаюць заўзятараў і аматараў падтрымаць іх ў другім крузе чемпіяната рэспублікі па футболе.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ