Затрыманыя рабаўнікі банка ў пасёлку Копці

Праваахоўныя органы затрымалі двух мужчын, якія падазраюцца ў абрабаванні аддзялення “Беларусбанка”. Разбойны напад быў зроблены два тыдні таму ў пасёлке Копці Віцебскага раёна. Рабаўнікі ў масках прысабечылі 10 мільёнаў беларускіх і больш за 20 тысяч расійскіх рублёў, каля паўтары тысячы даляраў і каля тысячы еўра. Пры гэтым касіру былі нанесены цялесныя пашкоджанні.
На дадзены момант затрыманыя знаходзяцца ў следчым ізалятары, праводзіцца праверка на іхнюю магчымую датычнасць да іншых злачынстваў. Адзін з затрыманых з’яўляецца кіраўніком СТА ў Віцебску, другі – індывідуальны прадпрымальнік, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ