ФК “Віцебск” пакінуў Віктар Сокал

У складзе ФК “Віцебск” змены. Клуб пакінуў паўабаронца Віктар Сокал. Тым не менш на прагляд у клуб прыбылі: паўабаронца з раменскай каманды “Сатурн-2”(Расія, Д3) Раман Сарокін і абаронца з мінскага “Дынама” Кірыл Паўлючак. Сёння яны правялі першую трэніроўку ў скадзе віцебскага клуба.
Раней таксама віцебскі клуб для прагляду наведваў нападаючы ўкраінскага ФК “Палтава” (Д3) Сяргей Гардун. Але з-за пашкоджання, якое ён атрымаў на першай жа трэніроўцы, трэнерскі штаб не здолеў ацаніць яго магчымасці. Сяргей быў вымушаны вярнуцца на радзіму, паведамляе афіцыйны сайт ФК "Віцебск".


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць